Сур’ёзнасць сітуацыі з каранавірусам усхвалявала гродзенцаў. У першых днях красавіка, калі ў Беларусі ўзрасла колькасць заражаных, на вуліцах стала нашмат больш людзей у масках.

Усяго па стане на 3 красавіка ў Беларусі зафіксавана 351 выпадкаў заражэння каранавірусам, 42 чалавекі ачунялі і выпісаныя дадому, 4 чалавекі памерлі.

На 3 красавіка ў абласной інфекцыйнай бальніцы ў Гродне знаходзяцца два пацыенты з пацверджаным каранавірусам. Абодва трапілі туды пасля вяртання са Швецыі. Таксама 3 красавіка была выпісана з бальніцы 67-гадовая гродзенка, у якой першай у горадзе выявілі каранавірус.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life