Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю па каранавірусе, адказваючы на пытанні журналістаў падчас рабочай паездкі ў Смалявіцкі раён, паведамляе ont.by.

Паводле апошніх звестак, у Беларусі 305 чалавек знаходзяцца на лячэнні (з іх толькі 16 на ШВЛ). Акрамя гэтага, 46 чалавек ужо выпісаныя.

На брыфінгу 3 красавіка Мінздароўя ўпершыню даў інфармацыю пра колькасць пацверджаных выпадкаў каранавіруса ў Беларусі па абласцях — 351, піша n*.by.

Гэта звесткі па стане на канец дня 2 красавіка. За суткі колькасць вырасла на 51.

1 — Брэсцкая вобласць,

2 — Магілёўская,

89 — Віцебская,

13 — Гомельская,

6 — Гродзенская,

190 — Мінск,

50 — Мінская вобласць.