Што тычыцца трэцяй хвалі каранавіруса, для такой маштабнай праблемы, як цяпер, няма перадумоў, распавёў grodnonews.by старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Паводле яго слоў, летам з’явіцца вакцына, якая прайшла клінічныя выпрабаванні, сфармуецца імунная праслойка, а вірулентнасць інфекцыі знізіцца, — вірус стане сезонным.

 — У першую хвалю самая сур’ёзная праблема заключалася, мабыць, у тым, што большасць краін забаранілі пастаўкі на экспарт вырабаў медыцынскага прызначэння. Прыйшлося аператыўна наладзіць у краіне выпуск сродкаў індывідуальнай абароны і напрацаваць новыя каналы паставак. Гэта быў бясцэнны вопыт арганізацыі вытворчасці, забеспячэння, будаўніцтва, лагістычных патокаў. Уся краіна працавала як адзіны механізм, даказваючы, што ва ўмовах пандэміі моцная цэнтралізаваная ўлада сапраўды дапамагае.

«Врачи на передовой, нам нужно их защитить». Как гродненцы делают для медиков защитные экраны

Што тычыцца медыцынскага складніка, асноўная задача была — не дапусціць лавінападобнага росту захворвання, даць медыцынскую дапамогу ўсім, хто мае патрэбу, пры гэтым захаваўшы працаздольнасць сістэмы аховы здароўя для аказання спецыялізаванай і экстранай дапамогі.

Гродзенская вобласць выйшла на плато па захворванні

Гэтыя прынцыпы выкарыстоўваюцца і цяпер. У працы з COVID-19 асноўную ўвагу ўдзяляем пацыентам з ускладненымі формамі, у першую чаргу пнеўманіямі. Да другой хвалі мы падрыхтавалі дастатковы ложкавы фонд, значна павялічылі колькасць кропак рэспіраторнай падтрымкі за кошт мадэрнізацыі існуючых сетак, закупкі мабільных сістэм падлучэння кіслароду.

У Гродзенскай вобласці падабрана працаздольная каманда, на якую можна абаперціся. І аналіз дынамікі паказвае, што рэгіён выйшаў на плато па захворванні каранавірусам: на працягу вось ужо некалькіх тыдняў мы не рэгіструем рост колькасці пацыентаў з пнеўманіямі. Можна нават адзначыць некаторае яго зніжэнне. Але пра тое, што пік эпідэміялагічнага працэсу пройдзены, можна будзе казаць толькі пры ўстойлівым зніжэнні вірусных пнеўманій.

Владимир Караник снова говорит о плато по COVID-19. Но количество заболевших в Гродно не раскрывает

Рызыка ўскладненняў

Разам з тым трэба разумець, што цяпер перыяд сезоннага ўздыму рэспіраторных вірусных інфекцый, таму цалкам COVID-19 не сыдзе. Захаваецца і небяспека мікст-інфекцый, якія павялічваюць рызыку ускладненняў і смяротнасці.