Дэмантаж старога аўтавакзала ў Беластоку распачаўся ў чацвер 16 сакавіка. Цягам першага дня знікла адна сцяна будынка. Новы вакзал павінен з’явіцца да канца 2017 года, піша poranny.pl.

Працы па руйнаванні павінны заняць 2−3 тыдні. Новы вакзал пабудуюць да кастрычніка 2017 года. Пачаткова планавалася адкрыць яго ў чэрвені, але па розных бюракратычных прычынах працы затрымаліся амаль на паўгода.

Чытайце яшчэ:  “Зялёны” актывіст у Беластоку ледзь не заблакаваў будаўніцтва новага вакзала

Чытайце яшчэ:  Чыгуначны вакзал у Беластоку закрыюць на вялікі рамонт. Частку будынка зруйнуюць