Спадчына

Мецэнат помніка Давыду Гарадзенскаму: «Я спадзяюся, што з мяне возьмуць прыклад іншыя»

Ужо месяц як гродзенскі гарвыканкам аб’явіў конкурс на стварэнне эскізаў помніка Давыду Гарадзенскаму. Пакуль мастакі, скульптары і архітэктары працуюць над сваімі праектамі, Hrodna.life пагутарыў з чалавекам, які стаў адным з ініцыятараў і спонсарам устаноўкі помніка. Анатоль Карабач — заснавальнік мінскай фірмы «Хорс-Мотарс», ураджэнец Краснасельскага, што пад Ваўкавыскам.

Згодна з умовамі конкурса, помнік, які збіраюцца паставіць у Гродне, павінен прадстаўляць сабой постаць сярэднявечнага ваяра з выкарыстаннем гарадской сімволікі. Ужо нават выбрана месца будучай скульптуры — скрыжаванне вуліц Давыда Гарадзенскага і Замкавай.

Даўно дапамагае царкве

Як з’явілася ідэя стаць ініцыятарам і спонсарам помніка? Аказваецца, Анатоль ужо шмат гадоў дапамагае Беларускай Праваслаўнай царкве — будуе храмы і іншыя царкоўныя аб’екты па ўсёй Беларусі, але ў асноўным у Гродзенскай дыяцэзіі. Пасля асвячэння пабудаванай ім царквы ў Альшанцы, у Каложы абмяркоўваўся яго ўдзел у дабрачынным будаўніцтве ў горадзе.

«Па ініцыятыве архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія прапанавалі ўвекавечыць найгоднейшага з продкаў зямлі гарадзенскай Давыда Гарадзенскага, — распавядае Анатоль. — З гэтай ініцыятывай я звярнуўся ў Гродзенскі гарвыканкам яшчэ ў канцы 2015 года. Было мноства ўзгадненняў і папяровай цяганіны, удалося выйсці на фінішную прамую толькі ў 2017 годзе».

Мецэнат спадзяецца, што помнік удасца паставіць у гэтым годзе.

Ідэю абмяжоўвае бюджэт

«Маё бачанне будучай скульптуры жорстка карэктуе бюджэт, — адказвае Анатоль на пытанне пра тое, як, на яго погляд, павінен выглядаць помнік. — Я перыядычна чую толькі неабгрунтаваную крытыку, як у гэтай справе, так і іншых дабрачынных праектах, а вось практычную дапамогу арганізацыі і прыватныя асобы аказваюць вельмі рэдка».

Праект скульптуры Давыда — не выключэнне. Помнік у бронзе, нават роставага памеру, абыйдзецца ў салідную суму. Конны помнік ці іншую больш маштабную кампазіцыю яму аднаму будзе складана праспансаваць. Таму скульптура будзе роставай, максімум — рост з чвэрцю, гэта значыць каля двух метраў у вышыню.

[irp posts="11 804″ name=" Конная статуя была б ідэальнай". Гродзенцы пра тое як павінен выглядаць помнік Давыду Гарадзенскаму"]

«Я ўпэўнены, што гэта будзе выключна годны манумент, які ўпрыгожыць горад і ўвекавечыць памяць нашага выдатнага продка. Я вельмі спадзяюся, што ў будучыні за маім прыкладам пойдуць іншыя прадстаўнікі бізнесу, дзяржаўныя арганізацыі і прыватныя асобы, якія не абыякавыя да сваёй гісторыі, да прыгажосці свайго горада, і таксама дапамогуць увекавечыць каго-небудзь з нашых годных продкаў».

Абавязковых крытэрыяў будучай скульптуры няшмат і ўсе яны пазначаны ва ўмовах конкурсу. Самы галоўны і прынцыповы крытэр — гэта прысутнасць у кампазіцыі Праваслаўнага сімвала веры, а таксама станісты вобраз Давыда, як абаронцы Праваслаўнага хрысціянства, горада Гродна і свабоды нашай Радзімы.

Не толькі Гродна, але і вобласць

У Гродне, як і ва ўсіх беларускіх гарадах, недастаткова малых архітэктурных формаў і скульптурных кампазіцый выбітным дзеячам, лічыць Анатоль. Але на Гродзеншчыне яго дзейнасць скульптурамі не абмяжоўваецца.

«Кожны год я рэалізую 3−4 дабрачынных праекта па ўсёй краіне. У Гродзенскай вобласці я вяду добраўпарадкаванне жаночага скіта прападобнага Амброзія Опцінскага ў вёсцы Русакова, недалёка ад Жыровічаў. Гэта малады скіт і яшчэ зусім не ўладкаваны, працы шмат. Таксама ёсць задумка дадаткова ўпарадкаваць мемарыял у вёсцы Шаўлічы. Бо Шаўлічы адна з найбуйнейшых вёсак, знішчаная фашыстамі ў Беларусі, і на мой погляд недастаткова ўвекавечаная. Пасля завяршэння праекта з Давыдам Гарадзенскім, з Божай дапамогай, пачну працу па Шаўлічах».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Жывёлы з гродзенскага прытулку атрымалі першыя падарункі ад таемных Сант — пункты выдачы заказаў перапоўнены

Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…

23 снежня 2024

Улады зробяць «раскладанку» са славутасцямі Гродна. Што туды патрапіла?

Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…

22 снежня 2024

У Гродне прайшоў парад Дзядоў Марозаў і Снягурак

Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…

21 снежня 2024

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру «калекцыянера» з электракамінам

Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…

21 снежня 2024

І нават ICQ. Ва ўстанове Гродна будуць сачыць за перапіскамі супрацоўнікаў

Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…

21 снежня 2024

Ля сажалкі на Рэпіна з’явіцца дзіцячая інклюзіўная пляцоўка — ужо запланавалі будаўніцтва

У Гродне рэканструююць тэрыторыю, прылеглую да вадаёма па вул. Рэпіна. Там жа ўладкуюць дзіцячую інклюзіўную…

21 снежня 2024