200 000 рублёў за 200 000 кіламетраў: «Еўрапейскія забегі» #velcombegom датэрмінова прабеглі на рэкордную суму

Забег у Гродне

Удзельнікі дабрачыннага праекта «Еўрапейскія забегі» #velcombegom датэрмінова пераадолелі рубеж у 200 000 кіламетраў. За 7 дзён да заканчэння акцыі беларусы і замежныя ўдзельнікі гарантавалі пералічэнне фінансавай дапамогі ад кампаніі velcom | A1.

24 чэрвеня сертыфікаты на агульную суму 200 000 рублёў былі ўручаны бенефіцыярам акцыі – цэнтрам, дзе навучаюцца дзеці-спартсмены з абмежаванымі магчымасцямі. Узнагароджанне адбылося ў межах медальнай цырымоніі II Еўрапейскіх гульняў для найлепшых лёгкаатлетаў.

200 000 рублёў за 200 000 кіламетраў: «Еўрапейскія забегі» #velcombegom датэрмінова прабеглі на рэкордную суму

У год пяцігадовага юбілею #velcombegom стаў сапраўды міжнародным – акцыя «Еўрапейскія забегі» прайшла ў партнёрстве з Дырэкцыяй ІІ Еўрапейскіх гульняў і стала іх сапраўдным пара-складнікам. У дапамогу дзецям-спартсменам з абмежаванымі магчымасцямі прабеглі не толькі беларусы, але і спартсмены-ўдзельнікі і госці II Еўрапейскіх гульняў. У агульны вынік «Еўрапейскіх забегаў» уключаны і ўсе лёгкаатлетычныя дыстанцыі ІІ Еўрапейскіх гульняў – а гэта амаль 350 кіламетраў, а таксама ўся дыстанцыя эстафеты «Полымя міру» па тэрыторыі Беларусі – больш за 7700 кіламетраў.

У сімвалічным забегу ў рамках акцыі ў Гродна прынялі ўдзел прадстаўнікі клубу Run4Fun, а таксама супрацоўнікі кампаніі velcom | A1. Яны прабеглі па маршруце эстафеты «Полымя міру» па цэнтры горада.

Па выніках акцыі кампанія velcom | A1 акажа дабрачынную дапамогу Рэспубліканскаму цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту і Гомельскаму абласному цэнтру алімпійскага рэзерву па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту.

«Дабрачынны праект #velcombegom ужо 5 гадоў кліча беларусаў прабегчы ў дапамогу дзецям. За гэты час праект стаў флагманам у прасоўванні бега і здаровага ладу жыцця, найбуйнейшым дабрачынным праектам, удзел у якім можа прыняць кожны жыхар нашай краіны. У мінулым годзе мы ахапілі ўсю Беларусь акцыяй «Бягучыя гарады». У гэтым годзе праект выйшаў на міжнародны ўзровень разам са значнай спартыўнай падзеяй – ІІ Еўрапейскімі гульнямі. Мы шчыра ўдзячныя ўсім удзельнікам, якія падтрымалі акцыю ў дапамогу дзецям сваім асабістым прыкладам, жыхарам вялікіх і маленькіх гарадоў, удзельнікам і гасцям ІІ Еўрапейскіх гульняў, якія таксама прынялі ўдзел у нашым праекце», – падкрэсліў першы намеснік генеральнага дырэктара кампаніі velcom | A1 Мікалай Юшкевіч. 

200 000 рублёў за 200 000 кіламетраў: «Еўрапейскія забегі» #velcombegom датэрмінова прабеглі на рэкордную суму
#velcombegom — «Европейские забеги»

Праект #velcombegom – дабрачынная спартыўная ініцыятыва кампаніі velcom | A1, скіраваная на дапамогу дзецям і дзіцячым медыцынскім установам. Забегі #velcombegom ладзяцца штогод з 2015 года. Гэта адна з найбольш маштабных сацыяльных ініцыятыў velcom | A1. Па выніках усіх дабрачынных забегаў фінансавую дапамогу ад кампаніі на агульную суму больш за 700 000 рублёў атрымалі 18 устаноў, дзе лячэнне, рэабілітацыю і навучанне праходзяць дзеці з усіх рэгіёнаў Беларусі.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

200 000 рублёў за 200 000 кіламетраў: «Еўрапейскія забегі» #velcombegom датэрмінова прабеглі на рэкордную суму

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: