Некалькі тысяч гродзенцаў у суботу 25 лютага прыйшлі ў Пышкі, каб правесці зіму і сустрэць вясну. У лесапарку для гараджан падрыхтавалі культурна-спартыўнае свята, на якім кожны мог сабе знайсці занятак.
Каб сагрэцца і падсілкавацца гродзенцам прапаноўвалі гарачую гарбату, салдацкую кашу і ж масленічныя бліны.
Гулянні ў Пышках завяршыліся спальваннем пудзіла Зімы.