Футбалісты «Нёмана» ў суботу 25 лютага правялі ў гродзенскім манежы чарговы таварыскі матч. На гэты раз каманда Ігара Кавалевіча сустракалася з ФК «Баранавічы», якія прадстаўляюць Першую лігу. Матч паміж супернікамі скончыўся з лікам 6:2 на карысць «Нёмана».

Ужо да 26-й хвіліны гаспадары вялі на тры мячы, аўтарам якіх стаў Канцавы. Але яшчэ да перапынку госці здолелі скараціць адставанне. Спачатку на 29-й хвіліне Лукашын размачыў лiк, а на 41-й хвіліне Пятрэнка рэалізаваў пенальці і скараціў адставанне сваёй каманды на адзін мяч.

У другім тайме забівалі толькі гродзенцы. Савіцкі на свой рахунак запісаў дубль, таксама вызначыўся Кавалёнак.

«Нёман» — «Баранавічы» — 6:2

У матчы з ФК «Баранавічы» гродзенцы гулялі наступным складам: Курганскі (Жураў, 46), Пол Ралан (Яблонскі, 46), Хвалько (Жукоўскі, 73), Зубкоў (Дземідовіч, 62), Анюкевіч (Лешка, 46), Клімовіч, Яроцкі (Лявіцкі, 55), Савіцкі, Жукоўскі (Сянкевіч, 46), Бомбель (Журневіч, 59), Канцавы (Кавалёнак, 46).