Дадаць навіну
Панядзелак, 28 мая 2018, 13:47

«Мiхалыч, з Днём нараджэння!» «Нёман» з буйной перамогі пачаў серыю плэй-оф

Першы матч плэй-оф паміж «Нёманам» і «Лідай» скончыўся перамогай гродзенскай каманды з лікам 6:0. Чырвона-чорныя ў Дзень нараджэння свайго галоўнага трэнера зрабілі яму добры падарунак.

У першым перыядзе лідчане яшчэ трымаліся і толькі на 19-й хвіліне прапусцілі шайбу. У другім перыядзе гродзенцы ўзмацнілі націск на вароты суперніка, што і прынесла вынік на 31-й і 38-й хвілінах.
У апошняй дваццацiхвiлiнцы гродзенцы выглядалі куды больш упэўнена, чым у папярэдніх перыядах і ім удалося закінуць яшчэ тры шайбы, і давесцi гульню да разгромнай перамогi.

«Нёман» — «Ліда» 6:0 (1:0, 2:0, 3:0)

галы:
18.11 1:0 — Рэмезаў (Брыкун)
30.26 2:0 — Стэфановіч (Пасют, Лакканен, — бол.)
38.25 3:0 — Жыдкіх (Метлюк, Марчанка)
44.21 4:0 — Бадун (Коршунаў, А. Маляўка)
55.37 5:0 — Багданоўскі (Гарбачэнка)
59.06 6:0 — Багданоўскі (Марчанка, Метлюк)

Лік у серыі (да 4-ох перамог): «Нёман» — «Ліда» 1:0

Наступную гульню «Нёман» супраць «Ліды» правядзе таксама ў Гродне. Матч пройдзе ў нядзелю, 26 лютага.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: