Раней людзі былі ўпэўненыя, што Зямля — плоская, і трымаецца яна на чарапасе, чарапаха стаіць на сланах, а сланы — на трох вялізных кітах. Нават сёння «тры кіты» разумеюцца як аснова чагосьці, база з’яў і рэчаў. Акрамя таго, «На Трох Кітах» — гэта назва новай настольнай эка-гульні ад творчага згуртавання «А-чатыры», аўтараў гульняў «Паўстанцы» і «Мова». Выпуск новай гульні прымеркаваны да Дня роднай мовы.
«Мы самі вырашаем, з чаго ствараецца ўласны Сусвет: з шара альбо плоскага дыска, з сілы прыцяжэння альбо чарапах ды кітоў. Сёння вам давядзецца будаваць свой Сусвет з драўляных дэталяў. Але, адважныя Стваральнікі Сусвету, будзьце ўважлівы: ад стварэння за руйнавання — адзін неасцярожны крок», - гаворыцца ў апісанні гульні.
У настольнай гульні «На трох кітах» гульцам прапанавана пабудаваць і ўтрымаць свой асабісты «сусвет» на аснове трох складнікаў - драўляных слупоў, дыскаў і шайбаў, парадак размяшчэння каторых вызначыць лёс — шасцігранны кубік. Новая гульня будзе зроблена з дрэва без выкарыстання фарбаў і іншых хімічных матэрыялаў, што дае магчымасць без шкоды гуляць у яе як даролым, так і нават самым маленькім беларусам. За сталом можна сабраць да шасці чалавек, а правілы настолькі прастыя, што засвойваюцца хутчэй чым за хвіліну.
«Наша месца на трох кітах!» — радок са знакамітай песні Лявона Вольскага «Тры Чарапахі», што ўжо па праве лічыцца нефармальным гімнам Беларусі. Менавіта з гэтымі словамі распрацоўшчыкі гульні прапануюць сустрэць Дзень роднай мовы. Адмыслова да свята і выхада гульні яны распрацавалі шэраг сувенірнай прадукцыі з рамантычным лозунгам.
Гульня ўжо здадзена ў друк і 21 лютага з’явіцца на паліцах крамаў. Яшчэ ёсць магчымасць далучыцца да кампаніі і атрымаць гульню па спецыяльным кошце. Кожны можа паўдзельнічаць у зборы сродкаў на выхад гульні «На трох кітах». Акрамя самой настолкі ёсць магчымасць атрымаць цікавыя сувеніры да свята, пачынаючы ад паштоўкі, заканчваючы прыгожым драўляным гадзіннікам.
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…
Драўляны будынак у стылі канструктывізму 1930-х на Міцкевіча, 1 у Гродне перабудуюць у трохпавярховы гатэль…
Макраздымак райка (рус. - радужки) вока можна зрабіць у Гродне на вул. Будзённага. Закаханым прапануюць…