Фота: allby.tv
Гарвыканкам адказаў гродзенскаму блогеру Яўгену Аснарэўскаму на яго прапанову ўсталяваць помніка Стэфану Баторыю ў Гродне. Адказ прыйшоў блогеру 26 снежня. У ім адміністрацыя патлумачыла, што стварэнне і ўстаноўка помніка за сродкі гарадскога бюджэту ў бліжэйшы час не плануюцца.
Нагадаем, збіраць подпісы за тое каб гарадскія ўлады пасадзейнічалі ўстаноўцы ў Гродне помніка Баторыю, Яўген пачаў 8 снежня. На 26 снежня петыцыю на платформе change.org падпісалі больш за 1300 чалавек. Знайшліся і людзі, гатовыя ахвяраваць грошы на помнік каралю.
«Напэўна, мала хто чакаў станоўчага адказу. Наогул, я прапаноўваў кіраўніцтву горада даць адказ аб магчымасці ўстаноўкі, а не пытаўся ці ёсць на гэта грошы ў бюджэце. Адказалі, што грошай няма, але ж многія гатовыя ахвяраваць на помнік, трэба толькі дабро на ўстаноўку.
Тым не менш, лічу, што гэта быў важны прэцэдэнт. За помнік сабрана больш за 1300 подпісаў, людзі пісалі каментарыі на розных мовах. Неабыякавых аказалася вельмі шмат. Усім ім трэба сказаць дзякуй", — сказаў Яўген. Ён упэўнены, што аднойчы помнік Баторыю ў Гродне абавязкова з’явіцца.
Атрымаўшы адказ з гарвыканкаму, блогер хацеў бы даведацца меркаванне грамадскасці: ці варта працягваць дыскутаваць з адміністрацыяй на тэму помніка Баторыю.
Мэтай Яўгена было даведацца пра колькасць жадаючых убачыць у горадзе помнік каралю. Ён лічыць, што яе дасягнуў.
«Петыцыя атрымала вялікую падтрымку, быў нават сюжэт па тэлебачанні. Адміністрацыя горада пачула меркаванне, што помнік неабходны. Цяпер хацелася б даведацца, ці пагодзяцца ўлады на ўстаноўку, калі сродкі збяруць самі людзі».
Зараз у гарвыканкаме разглядаюць устаноўку помніка Давыду Гарадзенскаму. У снежні на сайце гарвыканкама падвялi вынікі галасавання на гэту тэму: большасць удзельнікаў выказалася за пляцоўку паміж Старым і Новым замкамі. У пачатку студзеня мае быць аб’яўлены эскізны конкурс.
Раней Дом быту на Замкавай, 4 спрабавалі прадаць ужо чатыры разы. У час аўкцыёну, які…
У Threads беларус Дзяніс выказаў здзіўленне наконт таго, што ў гасцініцах і гатэлях Гродна ўсе…
Уладальніцу гродзенскага бара аштрафавалі на 210 рублёў за парушэнне начнога рэжыму працы. Аднак у цэнтры…
Новая ўстанова з'явілася ў старажытным доме на Горкага, 47А. Кавярня “Zолото” ужо працуе ў тэставым…
Уладальнікі "Гарадзенскай кавярні", якая знаходзіцца на вуліцы Маркса, 5, прадаюць установу і з'язджаюць з Гродна.…
Нагодай для гэтага стала абнаўленне гарадскіх пляжаў і неабходнасць абараніць іх ад вандалаў. Зараз на…