Блогер збірае подпісы за ўстаноўку помніка Стэфану Баторыю ў Гродне

Помнік Стэфану Баторыю ў Будапешце

Гродзенскі блогер Яўген Аснарэўскі хоча, каб адміністрацыя горада пасадзейнічала ўстаноўцы ў Гродне помніка яго выдатнаму жыхару – каралю Стэфану Баторыю.

Яўген не ставіць ссабе мэту сабраць вялікую колькасць подпісаў. Для яго важна данесці гараджанам пасыл пра тое, што горад мае патрэбу ў помніку каралю. Нават пры малой колькасцi подпісаў аўтар плануе даслаць яе старшыні гарвыканкама Мечыславу Гою.

[irp posts=”1699″ name=”Каб з гвалтаўніка і забойцы не зрабілі героя. Чаму ў Гродне чым хутчэй трэба паставіць помнік Стэфану Баторыю”]

“Петыцыю вырашыў стварыць перш за ўсё каб паглядзець на колькасць галасоў, якую ўдасца сабраць. Нядаўна я напісаў артыкул аб магчымым месцазнаходжанні помніка Баторыю ў Гродне, пасля гэтага і з’явілася жаданне даведацца, колькі чалавек як і я думаюць, што помнік неабходны.

Акрамя таго, такія петыцыі могуць прыцягнуць увагу тых людзей, ад якіх залежыць: быць помніку ці не. Кожны крок да ўсталявання помніка, нават невялікі, важны”, – распавёў блогер.

Прыводзім тэкст петыцыі:

Стэфан Баторый – кіраўнік Рэчы Паспалітай які ператварыў Гродна ў фактычную сталіцу гэтай дзяржавы. Пры ім была здзейснена рэканструкцыя гродзенскага Старога замка і закладзена будаўніцтва галоўнага каталіцкага храма – Фары Вітаўта. Баторый запрасіў у Гродна прадстаўнікоў ордэна езуітаў, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё сістэмы адукацыі і медыцыны, садзейнічаў значнаму павышэнню прэстыжу горада ў рэгіёне і па за яго межамі.

На падставе выкладзенага просім адміністрацыю горада садзейнічаць устаноўцы ў Гродне помніка яго выдатнаму жыхару – Стэфану Баторыю.

Падпісаць петыцыю можна тут.

[irp posts=”5518″ name=”Шэсце ў гонар Стэфана Баторыя прайшло ад замку да Фарнага касцёла”]

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: