Расійскі фільм “Лейтенант” па матывах твораў Быкава з’явіўся ў інтэрнэце. І ўжо многім не спадабаўся

Некалькі дзён таму ў інтэрнэце з’явілася карціна расійскага рэжысёра Яўгена Эпштэйна “Лейтенант”. У аснову стужкі легла ваенная проза Васіля Быкава. Фільм знялі па матывах твораў “Дажыць да світання” і “Франтавая старонка”.

Карціна толькі з’явілася ў інтэрнэце, але многія кінааматары ўжо выказаліся, што яна атрымалася няўдалай.

“Новы фільм выпушчаны пры падтрымцы міністэрства культуры айчыннай кампаніяй СТВ, якой кіруе Сельянаў, што прадзюсаваў “Брат”, “Вайна”, “Зязюля”, “Сёстры” і многае іншае. Чакаў чагосьці цікавага і добрага, люблю глядзець ваенныя карціны, але гэтая апынулася поўным расчараваннем. […]

Увогуле ўпершыню ў жыцці не рэкамендую глядзець айчыннае кіно пра вайну, таму што яно ў сабе не нясе ніякай карысці, хоць і шкоды таксама. Пусты фільм, дзе няма ні сэнсу, ні драмы, ні гераізму, ні пачуццяў, ні, у рэшце рэшт, спецэфектаў.

Напэўна, вырашылі пад шумок панфiлаўцаў зняць. Паспрабавалі ўсунуць нам танную фальшыўку, пакуль ёсць цікавасць у народа да гэтай тэмы”, – піша аўтар водгуку на otzovik.com.

“Вельмі слабенькі фільм. Не спадабаўся. Здымалі спехам. Генерал наогул карыкатуры. З адным ордэнам (!) Чырвонай зоркі. Адным словам, прадзюсары выкінулі грошы на вецер…”, – піша нехта на kino-teatr.ru.

Падзеі ў карціне адбываюцца ў лістападзе 1941 года. Малады лейтэнант Іван Гарчакоў атрымлівае загад знішчыць артылерыйскую базу ворага, размешчаную 60 кіламетраў ад месца знаходжання яго невялікага атрада. За 48 гадзін байцам трэба будзе пераадолець 60 кіламетраў па адкрытай прасторы. Спачатку пешшу, потым паўзком.

Па матывах твораў Васіля Быкава ўжо створана шмат фільмаў. Ёсць як паспяховыя, так і не вельмі.

https://www.youtube.com/watch?v=eN7Fszv0nIw

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: