Чальцы камісіі будуць выбіраць сярод 13 эскізных работ, якія даслалі на конкурс скульптары з усёй краіны, як вядомыя, так і не вельмі.

Згодна з умовамі конкурсу 12 красавіка ў кабінеце галоўнага архітэктара горада Генадзя Таламанава пройдзе выніковае закрытае паседжанне, на якім камісія павінна выбраць галоўны эскізны праект.

У камісію ўвойдуць прадстаўнікі праваслаўнай епархіі, мастацтвазнаўцы, мецэнат, абласны мастацкі экспертны савет, прадстаўнікі гарвыканкама і іншыя. Усяго ў склад камісіі мае увайсці 19 чалавек.

[irp posts="14 905″ name="Мецэнат помніка Давыду Гарадзенскаму: «Я спадзяюся, што з мяне возьмуць прыклад іншыя""]

Ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама адзначылі, што ўзровень работ, якія даслалі на конкурс, досыць высокі і камісіi будзе вымушана рабіць складаны выбар. Самі аўтары не будуць прысутнічаць. Усе праекты будзе прадстаўляць сакратар камісіі.

Каб узяць ўдзел у конкурсе, майстрам трэба было да 29 сакавіка 2017 года прадставіць ва ўпраўленне архітектуры і горадабудаўніцтва гарвыканкама конкурсныя матэрыялы. Сярод іх — мадэль помніка ў мяккім матэрыяле, генплан з прывязкай да мясцовасці, візуалізацыю архітэктурна-пластычнага рашэння помніка, тлумачальную запіску з абгрунтаваннем арыентыровачнага кошту.

Плануецца, што вынікі конкурса будуць агучаны ў пятніцу 14 красавіка.

[irp posts="11 804″ name=" Конная статуя была б ідэальнай". Гродзенцы пра тое як павінен выглядаць помнік Давыду Гарадзенскаму"]

Арганізатарам конкурса выступае Гродзенскі гарвыканкам. Замоўцам стварэння і ўстаноўкі помніка — Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай царквы на чале з мецэнатам Анатолем Карабачом. Аўтарскі ганарар за перамогу ў конкурсе — 1000 беларускіх рублёў.

[irp posts="8192″ name="Давыд Гарадзенскі: што ведаем насамрэч і што прыдумалі «ўдзячныя нашчадкі» пра героя, якому хочуць паставіць помнік"]