Афрыканскі легіянер “Нёмана” Пол Ралан Бебе Кінге павіншаваў заўзятараў “Нёмана” ды ўсіх гродзенцаў з Калядамі i Новым Годам. Футбаліст зрабіў гэта на беларускай мове.
Нагадаем, Бебе дэбютаваў за “Нёман” у Вышэйшай Лізе Беларусі 11 красавіка 2015 года. З таго часу футбаліст правёў за жоўта-зялёных два сезона і разлічвае на далейшае супрацоўніцтва.
Зараз ён знаходзіцца ў адпачынку ў Камеруне і чакае адказу ад адміністрацыі “Нёмана” з нагоды новага кантракту.


