«Жыццё на вайне» — выстава фатаграфій з апошняй вайны Савецкага Саюза, зробленых афіцэрам дзяржбяспекі СССР у Афганістане ў 1980-я гады.

Аўтар, Юры Анатольевіч Афанасьеў, скончыўшы Вышэйшую школу КДБ, выконваў функцыі старэйшага дарадчыка памежных войск Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан. Карыстаючыся такім важным мандатам, палкоўнік мог смела фатаграфаваць сваімі «Зенитам» і «Любителем» як месцы дыслакацыі войск на мяжы з Пакістанам, так і мірнае жыццё афганцаў: Кабул, Кандагар, Хост — на фатаграфіях і байцы арміі ДРА і старэйшыны асобных горных пасяленняў.

16a

Сярод чорна-белых здымкаў аўтара выставы выразна вылучаюцца каляровыя карткі з выявамі маджахедаў - гэта трафеі, здабытыя ў палонных і забітых непрыяцеляў. Некаторыя фота дэманструюць быт сем’яў савецкага вайсковага кантынгенту, асобна вылучаныя здымкі парада войск ДРА ў Кабуле.