“Нёман” чарговы раз стаў самым беларускамоўным футбольным клубам краіны

Гродзенскі “Нёман” працягвае ўтрымліваць лідарскія пазіцыі ў нацыянальным спорце па выкарыстанні беларускай мовы. Пра гэта 20 сакавіка распавёў аўтар блога “Умовы для мовы” Ігар Случак. 

У нацыянальным спорце футбольны “Нёман” з 2016 года ў лідарах па выкарыстанні беларускай мовы. Сёлета ў народным апытанні ўдзельнічалі ўсе клубы Вышэйшай, Першай і Другой ліг. У фінал адбору прабіліся 7 камандаў, сярод іх ужо традыцыяна быў і гродзенскі клуб. У тройцы па колькасці галасоў «Нёман» абышоў мінскіх “Тарпеда” і “Крумкачоў”.

"Нёман" чарговы раз стаў самым беларускамоўным футбольным клубам краіны 

«Я вельмі ўсцешаны, што перамогу у народным апытанні за імя “Самы беларускамоўны футбольны клуб” – 2018 атрымаў ФК “Нёман” – у клубе беларускай мовы з кожным годам становіцца больш, адміністрацыя прыкладае для гэтага ўсе намаганні. На папярэдніх этапах апытання і ў паўфінале клуб таксама быў першым. “Нёман” апошнія гады стабільна беларускамоўны – ў 2017 годзе ён быў першым у ТОП-150 рэйтынгу “Самы беларускамоўны спартовы клуб Беларусі”, а ў 2016 годзе перамог у аналагічным сёлетнему народным апытанні ў сацсетках. Наогул, тройка пераможцаў народнага апытання – “Нёман”, “Тарпеда” (Мінск) і “Крумкачы” (што ў гэтым сезоне гуляюць пад назвай “НФК” ствараюць элітны дывізіён беларускамоўнага футболу і з’яўляюцца прыкладам для іншых клубаў», – распавёў прадстаўнік ініцыятывы “Умовы для мовы” Ігар Случак.

Нагадаем, футбольны “Нёман” пачне новы сезон 29 сакавіка ў Гомеле. А 6 красавіка правядзе першы матч чэмпіянату ў Гродне і сустрэнецца з “Шахцёрам”.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

"Нёман" чарговы раз стаў самым беларускамоўным футбольным клубам краіны 
Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымы толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Звяртайцеся info@hrodna.life

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: