На гэтым тыдні ў Гродне пройдзе “бітва гісторыкаў”, цыкл кінапаказаў пра правы чалавека, ЭкаWeekend ды іншыя карысныя падзеі. Чытай наш панядзелкавы агляд!
Спонсар рубрыкі – “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
“Студыя” працуе для тых, хто хоча развівацца і атрымліваць карысныя веды і ўменні для самаразвіцця, кар’ернага росту і працы на карысць грамадства. Прапануе адукацыйныя курсы, трэнінгі, праекты, карпаратыўнае навучанне.
1. Даведацца новага пра Кастуся Каліноўскага
Гэта не проста лекцыя гісторыка, гэта бattle некалькіх гісторыкаў і творцаў, падчас якога яны будуць дзяліцца сваімі ведамі пра асобу героя. Нягледзячы на мінулыя амаль 152 гады пасля яго смерці і вялізны стос напісаных артыкулаў і кніжак, нам бракуе дакладнай інфармацыі наконт яго асабістых поглядаў. На якія факты мы забываемся? На што закрываем вочы? Што адкідаем, каб бачыць толькі тое, што нам даспадобы? Прыходзце, даведаецеся!
Час: 12 снежня (панядзелак), 18.30
Месца: “Цэнтр гарадскога жыцця Гродна”, Савецкая 3
Уваход вольны
2. Пашырыць веды пра правы чалавека
Ужо ў панядзелак 12 снежня пачынаецца Міжнарожны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека Watch Docs. На працягу шасці дзён вы зможаце паглядзець шэсць фільмаў з розных краін, якія закранаюць разнастайныя аспекты правоў чалавека. Будзе пра экалогію, пра жанчын, пра сталых людзей і іншае.
Час: 12-17 снежня
Месцы і падрабязная праграма тут
Уваход вольны
3. Карысныя веды і ўменні на Навагоднія святы
Падчас Навагодняга ЭкаWeekend’а вы навучыцеся рабіць падарункавыя пакецікі, натуральны асвяжальнік паветра з навагоднім араматам, хатні маянэз, атрымаеце парады ад візажысткі, даведаецеся больш пра шкодныя дадаткі ў касметыцы, бытавой хіміі і дзіцячых цацках.
Час: 17 снежня (субота), 12.00-16.00
Месца: Будзёнага, 48а-86
Уваход вольны
4. Даведацца пра штодзённае жыццё канца ХІХ – пачатку ХХ ст. праз прызму… ровара
“Усё жыццё ў адным ровары” – гэта праект, які здабыў вялікую папулярнасць у Еўропе. Гэта калекцыя ровараў, якая паказвае не толькі сам транспарт, але і працу тых, хто гэтымі роварамі карыстаўся: пекара, цырульніка, святара, ветэрынара, настаўніка, прадаўца рыбы, малочніка, клоўна, пажарнага, пісара, краўца, пчаляра, ганчара, сантэхніка, лекара хуткай дапамогі і нават кінамеханіка.
Час: да 18 студзеня, 10.00-18.00
Месца: Музей гісторыі рэлігіі, Замкавая, 16
Уваход: 2-5 руб
5. Рабіць навагоднія цацкі і вышываць крыжыкам сваё імя на стараславянскай мове, рыхтаваць навагодні падсвечнік
Гэта ўсё падчас тыдня навагодніх майстар-класаў, якія пройдуць у цэнтры рамёстваў «Спадчына». Кожны дзень – новы майстар-клас.
Час: 12-16 снежня, 17.30-20.00
Месца: Цэнтр рамёстваў “Спадчына”, Рэйманта, 12
Даведкі па тэлефоне: +375(29)838-43-13



