Выхадныя дрэнна пачаліся для 58-гадовага жыхара Гродна. Мужчына распіваў спіртное ў гасцях у таварыша, старэйшага на адзін год. Той пасля пэўнай колькасці выпітага адправіўся спаць, а пасля абуджэння пазбавіў госця зроку.

Госць вырашыў праверыць, ці ўсё нармальна ў гаспадара. Ён увайшоў у пакой да ўладальніка кватэры і стаў трэсці яго, каб пераканацца, што з ім усё добра. Аднак мужчына не ацаніў клопату. Пасля абуджэння ён накінуўся на госця і стаў яго душыць, а затым пальцамі выціснуў вочы, паведамляе прэс-служба гродзенскай міліцыі.

Пасля падазраваны патэлефанаваў у хуткую і паведаміў пра здарэнне. Лекары правялі пацярпеламу аперацыю, але зрок вярнуць не ўдалося.

Пры гутарцы з праваахоўнікамі падазроны растлумачыў, што яму сніўся сон. У сне яго збівалі некалькі чалавек. А калі прачнуўся і яго трос таварыш, ён нават не зразумеў, што знаходзіцца ў рэальным свеце. Дрэнны сон падазраванага павярнуўся сапраўдным кашмарам для пацярпелага.

Падазраваны затрыманы, у дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.147 Крымінальнага кодэкса — «Наўмыснае прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання».