Movabox ад velcom з’явіўся ў гродзенскіх кавярнях

Буккросінг MOVABOX – сацыяльна-культурнага праекта кампаніі velcom у падтрымку беларускай літаратуры – дзейнічае з сярэдзіны лістапада. Пасля паспяховага старту ў Мінску 10 кніжных боксаў з творамі сучасных беларускіх пісьменнікаў з’явiлiся і ў іншых гарадах. Цяпер пагартаць старонкі добрых кніг на мове можна ў кавярнях Брэста, Віцебска, Гомеля, Гродна, Магілёва i Мазыра, паведамілі ў кампаніі velcom.

Буккросінг – абмен кнігамі паміж незнаёмымі людзьмі. Кожны можа пакінуць кнігу, якой хоча падзяліцца, у спецыяльна абазначаным месцы і замест яе ўзяць любую іншую. Па ініцыятыве кампаніі velcom боксы для буккросінгу, на якіх змяшчаюцца кнігі з творамі сучасных беларускіх аўтараў, усталяваныя ў папулярных кавярнях.

У Гродне адмысловыя кніжныя боксы з’явіліся ў кавярнях «Кафе Саунд» и «Проста кава».

Першымі сваё месца ў боксах занялi кнігі Людмілы Рублеўскай з цыкла аб прыгодах Пранціша Вырвіча – «Авантуры студыёзуса Вырвіча» і «Авантуры драгуна Пранціша Вырвіча». Менавіта творам гэтай пісьменніцы прысвечаны першы MOVABOX – унікальны набор, у які ўваходзяць кніга і звязаныя з ёй артэфакты. Атрымаць яго змогуць 20 шчасліўчыкаў, якiя пройдуць адпаведны тэст на сайце праекта www.movabox.by.

MOVABOX робіць акцэнт на творчасцi прадстаўнікоў сучаснай беларускай літаратуры. Таму ў боксах таксама прадстаўлены такія кнігі, як раман Юрыя Станкевіча «Паўночны вецер для спелых пладоў», зборнік літаратурных эсэ Андрэя Федарэнкі «Сечка», калекцыя літаратурных замалёвак ад Адама Глобуса пад назвай «Партрэты».

Movabox у "Проста кава"
Movabox у “Проста кава”

Праект MOVABOX і беларускамоўны буккросінг як адна з яго частак – далёка не першы вопыт velcom у справе азнаямлення жыхароў рэгіёнаў Беларусі са скарбамі нацыянальнай культуры, мовы і літаратуры. Ён вынікае з яшчэ адной ініцыятывы кампаніі – «Чытаем па-беларуску з velcom», мэта якой пазнаёміць вучняў малодшых класаў з беларускімі пісьменнікамі, паэтамі і іх творамі, зацікавіць дзяцей родным словам. Настаўнікамі на такіх уроках для вучняў 2-3 класаў выступаюць вядомыя дзіцячыя пісьменнікі і паэты: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Алёна Масла, Наталля Бучынская. Да канца 2016/2017 навучальнага года праект «Чытаем па-беларуску з velcom» ахопіць усю Беларусь і ў агульнай колькасці каля 20 000 вучняў малодшых класаў.

[irp posts=”3850" name=”"Не разбіць, не спыніць, не стрымаць!” Урок "чытаем па-беларуску з velcom” прайшоў у Новым замку”]

«Творы сучасных беларускіх аўтараў сапраўды вартыя таго, каб іх чыталі і дзеці, і дарослыя – як вартая таго і беларуская літаратура ўвогуле. Стартам беларускамоўнага буккросінгу ў праекце MOVABOХ мы імкнемся дапамагчы кнігам прыйсці да свайго чытача, незалежна ад таго, жыве ён у сталіцы, дзе сёння засяроджаны асноўныя падзеі літаратурнага жыцця, ці ў іншых гарадах. Яшчэ адна наша мэта – паказаць усю разнастайнасць і шматграннасць беларускага літаратурнага працэсу. Спадзяемся, што праз некаторы час гэтая калекцыя папоўніцца не менш цікавымі экзэмплярамі – магчымасць зрабіць свой унёсак у развіццё праекта мае кожны», – адзначыў Вячаслаў Смiрноў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom.


Кнігі сучасных аўтараў для беларускамоўнага буккросінгу прадстаўленыя кампаніяй velcom пры падтрымцы грамадска-культурнай кампаніі «Будзьма беларусамі!». Для тых, хто хоча палепшыць свой узровень валодання беларускай мовай ці ўзяцца за яе вывучэнне з самага пачатку, арганізатары дадалі у спіс кніг падручнік «20 крокаў да беларускай мовы» ад бясплатных курсаў беларускай мовы «Мова Нанова». Побач з кнігамі чытачы знойдуць таксама літаратурна-мастацкую перыёдыку – у прыватнасці, часопіс «Дзеяслоў».

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: