Першы ў Падляшшы аутлет-цэнтр Outlet Białystok рыхтуецца да пашырэння. 8 снежня новыя плошчы адкрые гіпермаркет Carrefour і пачне працу зусім новы магазін Media Expert. На вялікае адкрыццё выдатныя зніжкі падрыхтавалі і іншыя крамы, распавялі Hrodna.life у адміністрацыі цэнтра.

Адна крама – абноўленая, іншая – зусім новая

Outlet Białystok, па словах яго адміністрацыі, ужо цалкам гатовы да вялікіх перадсвяточных пакупак. У павялічаным гіпермаркеце Carrefour будзе ўсё, што неабходна для падрыхтоўкі да Калядаў і Новага года, а Media Expert дазволіць зрабіць сабе ці блізкім падарунак мары: тэлевізар, планшэт ці смартфон. Дарэчы, плошча Media Expert – больш за 800 кв.м., а адкрыецца ён 8 снежня ўжо ў 7.00.

carrefour1

Carrefour у сваю чаргу павялічыцца на больш чым 1000 кв.м. Гэта не толькі дазволіць мець больш шырокі асартымент, але і зробіць перасоўванне ўнутры крамы больш зручным, а сам Carrefour – больш сучасным.

Купі ў адной краме – атрымай зніжку ў іншай

У дзень адкрыцця Media Expert за кожныя выдаткаваныя 100 злотых можна будзе атрымаць зніжку 10 злотых на наступныя пакупкі – максімальна 50 злотых. Акрамя таго, кожныя дзве гадзіны можна будзе выйграць бонусныя карты на суму 100 злотых, а таксама прыняць удзел у акцыі «Анкета 750 злотых» – пасля пакупак запоўніць анкету на сайце mediaexpert.pl/ankieta і чакаць штотыднёвага розыгрышу прыза.

Да дня адкрыцця рыхтуюцца і аўтлет-крамы. Напрыклад, буцік Discounterra знізіць цэны на папулярныя жаночыя і мужчынскія курткі з 250-400 злотых да 25-50, а кашулі і майкі можна будзе купіць ужо ад 15-25 злотых. А ў першыя дні працы новых Carrefour і Media Expert – ад 8 да 11 снежня – іх кліенты могуць дадаткова атрымаць сертыфікаты на 25 злотых у Discounterra.

discounterra1

Discounterra гэта крама вялікіх брэндаў па маленькіх цэнах. Тут можна знайсці адзенне ад Mango, Bershka, H&M, Mexx і іншых вядомых фірм, заплаціўшы за якасць прымальную суму.