Зноў гродзенскі «Нёман» перамагае. Гэтым разам пераможанымі апынуліся хакеісты «Брэста». У Гродне 12 лістапада чырвона-чорныя разграмілі паўднёўцаў з лікам 10:1.

Чарговая лёгкая прагулка для каманды Сяргея Пушкова. Яшчэ два дні таму гродзенцы закінулі «Магілёву» 10 шайбаў, такая ж доля спасцігла і «Брэст». Толькі ў гэты раз супернік здолеў закінуць шайбу прэстыжу.

«Нёман» — «Брэст» 10:1 (3:0, 4:1, 3:0)

Галы:

04.11 1:0 — Лісічкін (Шырокаў)
08.04 2:0 — Дарафееў (Лісічкін, — бол.)
14.22 3:0 — Гарбачэнка (Стэфановіч, Коршунаў)
20.59 4:0 — Кіслы (Шырокаў, Рэмезаў)
21.57 5:0 — Лакканен (Кліменка, Пасют)
31.48 6:0 — С.Маляўка (Бадун, Баярчук)
34.27 7:0 — Кіслы (Марчанка)
39.13 7:1 — Залузькi (Мірончык, Шаўчук)
46.45 8:1 — Гарбачэнка (Стэфановіч, Кліменка, — бол.)
50.03 9:1 — Кліменка (Стэфановіч)
51.52 10:1 — Баярчук (С.Маляўка)

Перамога над «Брэстам» стала дзясятай запар у чэмпіянаце для каманды Сяргея Пушкова. Зараз гродзенцы працягваюць трымацца на другім радку ў турнірнай табліцы. Пасля 18 тураў у «Нёмана» 45 ачкоў. На першым месцы ідзе «Юнацтва», якое мае ў сваім актыве 48 ачкоў.

Пасля лёгкіх гульняў у чырвона-чорных пачынаецца серыя з больш моцнымі супернікамі. Ужо 17 лістапада гродзенцы правядуць чарговы тур у Жлобіне, дзе сустрэнуцца з мясцовым «Металургам».