“Нёман” у Гродне закінуў “Магілёву” дзесяць безадказных шайб

Пасля працяглай міжнароднай паўзы аднавіўся чэмпіянат Беларусі па хакеі. У Гродне, 10 лістапада “Нёман” прымаў ХК “Магілёў” і ўпэўнена разграміў свайго суперніка з лікам 10: 0.

У першым перыядзе гаспадары закінулі чатыры шайбы. У другой дваццаціхвілінцы госці стрымалі націск гаспадароў і прапусцілі ўсяго толькі адну шайбу. А вось у заключным перыядзе, чырвона-чорныя сабраліся і дабілі “Магілёў” яшчэ пяццю шайбамі.

“Нёман” – “Магілёў” 10:0 (4:0, 1:0, 5:0)

галы:
07.16 1:0 – Кліменка (Шырокаў, Гарбачэнка, – бол.)
11.26 2:0 – Кіслы (Рэмезаў, Лісічкін)
15.11 3:0 – Лісічкін (Марчанка, Коршунаў)
18.24 4:0 – Кліменка (Гарбачэнка)
29.07 5:0 – Рэмезаў (Лісічкін, Кіслы)
42.07 6:0 – Стэфановіч (Шырокаў, Гарбачэнка, – бол)
50.05 7:0 – Дадонаў (Дарафееў, Маркоўскі)
53.33 8:0 – Дарафееў (Пасют, Дадонаў, – бол.)
55.16 9:0 – А.Маляўка (Бадун, Баярчук)
56.47 10:0 – Безайс (Дадонаў)

Пасля перамогі над “Магілёвам”, “Нёман” размясціўся на другім месцы ў турнірнай табліцы. Цяпер у гродзенскай каманды 42 ачка.

Наступны матч каманда Сяргея Пушкова таксама правядзе ў Гродне. 12 лістапада гродзенцы будуць прымаць ХК “Брэст”.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: