Апошнім часам у Гродне паволі змяняецца iнфаструктура для аматараў двухколавага транспарту: прыбіраюць бардзюры, ствараюць новыя веладарожкі і веластаянкі. Толькі пра старыя недахопы, звязаныя з веларухам у Гродне, гарадскія ўлады чамусьці забываюць.
Тэму веладарожкі на Суворава ўздымалі не адзін раз на Гродзенскам форуме і ў сацыяльных сетках, але з 2013 года праблема так і засталася нявырашанай.
Справа ў тым, што на вуліцы Суворава ёсць цікавая разметка для веласіпедыстаў - яна пераходзіць у прыступкі. Калі хто з веласіпедыстаў не ведае пра асаблівасці гэтага месца, то можа лёгка «зубы палічыць».
Улетку, пасля сумеснай паездкі на веласіпедах старшыні гарвыканкама Мечыслава Гоя, супрацоўнікаў ДАІ і велаактывiстаў, вырашалася пытанне аб стане велаiнфаструктуры ў горадзе. Тады зафіксавалі шмат парушэнняў у асноўным звязаных з высокімі бардзюрамі. Некаторую частку з іх ужо перарабілі. Але вось веладарожкамі ніхто не заняўся.
Як распавяла старшыня арганізацыі «ВелаГродна» Юлія Каляда веласіпедысты даўно звярнулі ўвагу на грубыя недахопы «веладарожкі» на Суворава.
«Праблема ёсць і яна з 2013 года падымалася шмат разоў у сацыяльных сетках і пры зносінах з журналістамі. Але з тых часоў там так нічога і не змянілася. Гэтае пытанне мы паспрабуем падняць зноў ужо на сур’ёзным узроўні вясной, калі будзем з гарадскімі ўладамі ў чарговы раз абмяркоўваць тэму веларуху ў Гродне».
Дарэчы, прыступкі на разметцы для веласіпедыстаў на Суворава — не адзіная праблема на гэтым веламаршруце. Таксама там у некаторых месцах няма тратуарнай пліткі, а яшчэ ёсць слуп пасярод веладарожкі.
Гарадскі выпускны пройдзе 13 чэрвеня на Савецкай плошчы. Запланавана ўрачыстае шэсце і выступленні беларускіх артыстаў.…
Заснавальніца рэкламнага агенцтва "На ўра" і ўдзельніца конкурсаў прыгажосці Лана Глумакова выпускае кнігу "Жаночы Магнетызм…
Ноч музеяў пройдзе ў Беларусі 17 траўня. У Гродне абяцаюць квізы і касцюміраваныя экскурсіі. У…
Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…