Каля 500 чалавек прыйшлі 31 кастрычніка ў Фарны касцёл каб атрымаць асалоду ад знакамітага жалобнага твора Джузэпэ Вердзі “Рэквіем” у выкананні Гродзенскай і Магілёўскай капэл.

Гэта ўжо трэці выступ гродзенскіх музыкаў у Фарным касцёле. У лютым пры поўным храме гралі “Рэквіем” Моцарта. А год таму гродзенцы выступалі з сімфоніяй Бетховена.

Папярэднія выступы гродзенскай капэлы збіралі да тысячы чалавек. Але так атрымалася, што амаль адначасова ў драмтэатры праходзіў бясплатны сімфанічны моладзевы канцэрт, які прыцягнуў частку аматараў класічнай музыкі. Таму гэтым разам у касцёле было толькі каля 500 чалавек.

На вечарыне выступалі: Марына Гаравая (сапрана), Марына Аксёнцава (мецца-сапрана), Віктар Мендзелеў (тэнар), Дзмітрый Капiлаў (бас). Дырыжор – Уладзімір Бормотаў.