Дарожная карта дазваляе зэканоміць час і грошы пры запуску бізнесу, а дзеючым бізнесам зарабіць больш.

3 лістапада на Стартап-школе Гродна дапамогуць скласці план вашых асноўных дзеянняў у бізнесе на бліжэйшыя два месяцы. Экспертам выступіць Кірыл Валошын — прадпрымальнік, інвестар, сузаснавальнік «Тут.бай», hoster.by, Café Netto і іншых кампаній.

Падрыхтоўка дарожнай карты дазволіць стартапам сканцэнтравацца на найбольш важных паказчыках і праверыць ключавыя гіпотэзы.

Усе заняткі Стартап-школы Гродна (start.by) праводзяцца Гродзенскай абласной установай фінансавай падтрымкі прадпрымальніцтва ў партнёрстве з грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу», у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Заняткі праходзяць па адрасе: Гродна, вул. Міцкевіча, 8

Час правядзення: па чацвяргах з 18.00 да 21.00

Уваход: 12 р