Аварыя адбылася 31 кастрычніка каля 20.40. Верагодней за ўсё, кіроўца легкавой машыны вінаваты ў тым, што не прапусціў хуткую дапамогу якая на кальцы каля філармоніі з мігалкамі ехала ў бок Савецкіх пагранічнікаў.

Супрацоўнікі ДАІ ад заўчасных каментароў адмаўляюцца. Вядома, што ў аварыі ніхто не пацярпеў.