Вакаліста гурта Dzieciuki Аляксандра Дзянісава ўнеслі ў расійскую базу вышуку, якую апублікавала расійскае медыя SOTA. “І ты, Брут”, – з іроніяй адрэагаваў музыка ў сваім пасце ў Facebook.
З скрыншота ясна, што Дзянісава шукае УУС Гродзенскай вобласці паводле артыкула Крымінальнага кодэкса. Якога менавіта – невядома. Унеслі яго туды ў траўні 2025 года.
Фолк-панк-гурт Dzieciuki заснавалі ў 2012 годзе. У іх песнях можна знайсці тэмы беларускай гісторыі і каверы на ірландскі панк. За час іх дзейнасці ў музыкаў былі праблемы з арганізацыяй канцэртаў. Асобных удзельнікаў групы пераследвалі падчас пратэстаў 2020 года.
У 2025 годзе ўлады пайшлі далей: прызналі сацсеткі гурта і само слова Dzieciuki экстрэмісцкай інфармацыяй, а сам гурт— экстрэмісцкім фарміраваннем.



