Тысячы людзей па ўсёй Беларусі сёння, 25 кастрычнiка, будуць пільна сачыць за вырашальным супрацьстаяннем “Нёмана” і “Юнацтва”. У Мінску на “Чыжоўка-арэне” праз лічаныя гадзіны пройдзе фінал Кубка Салея. Чакаецца, што ў сталіцы чырвона-чорных будуць падтрымліваць каля тысячы заўзятараў.
“Пры дапамозе клуба і горада нам выдзелілі чатыры аўтобусы, гэта прыблізна 190 чалавек. Адзін аўтобус едзе з Ліды з мясцовымі заўзятарамі. Ведаю дакладна, што яшчэ гродзенскія прадпрыемствы выдзелілі два аўтобусы са сваімі работнікамі. І вельмі шмат едзе людзей сваім ходам. Мне здаецца, нас будзе на трыбунах “Чыжоўкі” каля 800 чалавек, магчыма і тысяча. Бо i з iншых гарадоў прыедуць за нас таксама пазаўзець. Падтрымка “Нёману” будзе забяспечана”, – распавёў лідар фан-руху ХК “Нёман” Сяргей Емяльянаў.
Нагадаем, першая гульня фiнала памiж камандамi скончылася на карысць “Юнацтва”. У драматычным матчы каманда Мiхаiла Захарава здолела вырваць перамогу ў “Нёмана” з лiкам 5:4.
Матч у адказ памiж камандамi пацнецца ў 19.00. Прамую транслюцыю матча можна будзе паглядзець тут.









