Тысячы людзей па ўсёй Беларусі сёння, 25 кастрычнiка, будуць пільна сачыць за вырашальным супрацьстаяннем «Нёмана» і «Юнацтва». У Мінску на «Чыжоўка-арэне» праз лічаныя гадзіны пройдзе фінал Кубка Салея. Чакаецца, што ў сталіцы чырвона-чорных будуць падтрымліваць каля тысячы заўзятараў.
«Пры дапамозе клуба і горада нам выдзелілі чатыры аўтобусы, гэта прыблізна 190 чалавек. Адзін аўтобус едзе з Ліды з мясцовымі заўзятарамі. Ведаю дакладна, што яшчэ гродзенскія прадпрыемствы выдзелілі два аўтобусы са сваімі работнікамі. І вельмі шмат едзе людзей сваім ходам. Мне здаецца, нас будзе на трыбунах „Чыжоўкі“ каля 800 чалавек, магчыма і тысяча. Бо i з iншых гарадоў прыедуць за нас таксама пазаўзець. Падтрымка „Нёману“ будзе забяспечана», — распавёў лідар фан-руху ХК «Нёман» Сяргей Емяльянаў.
Нагадаем, першая гульня фiнала памiж камандамi скончылася на карысць «Юнацтва». У драматычным матчы каманда Мiхаiла Захарава здолела вырваць перамогу ў «Нёмана» з лiкам 5:4.
Матч у адказ памiж камандамi пацнецца ў 19.00. Прамую транслюцыю матча можна будзе паглядзець тут.