Адказны матч фіналу Кубка Салея, які праходзіў у Мінску 25 кастрычніка, завяршыўся на карысць «Нёмана». З лікам 4:1, чырвона-чорныя абыгралі свайго прынцыповага суперніка мінскае «Юнацтва» і сталі ўладальнікам Кубка Салея.
Першы перыяд прайшоў пад дыктоўку каманды Сяргея Пушкова. Дзякуючы добраму старту, «Нёман» хутка вызначыўся. Шайбу на 4-й хвіліне закінуў капітан гродзенцаў Андрэй Коршунаў. Пасля ўзяцця варот чырвона-чорныя не спыніліся і далей сталі насядаць на вароты суперніка. І ўжо на 11-й хвіліне Гарбачэнка падвойвае перавагу «Нёмана». Толькi пад заслону перыяду, гаспадары здолелі выраўняць гульню, але вызначыцца ім не ўдалося. Варта адзначыць, што ў першым перыядзе, чырвона-чорныя ў два разы перакідалі свайго суперніка.
У самым пачатку другой дваццаціхвілінкі гродзенцы засталіся ў меншасці, але нават у такім становішчы яны ледзь не забілі чарговую шайбу. «Юнацтва» выратавала штанга. Бліжэй да сярэдзіны перыяду гаспадары сталі ўсё часцей насядаць на вароты гродзенцаў, у выніку на 33-й хвіліне Развадоўскі скарачае адставанне «Юнацтва» на адну шайбу. Але праз чатыры хвіліны «Нёман» здолеў закінуць зноў, трэцюю шайбу запісаў на свой рахунак Сцяпанаў. У цэлым другая дваццаціхвілінка прайшла пры роўнай барацьбе.
У трэцім перыядзе гродзенцы ў асноўным гулялі на ўтрыманне лiку, што і прынесла свой плён. Не даў «Нёман» гаспадарам адыграцца, і сам на апошнiх секундах закінуў чацвёртую шайбу, яе аўтарам стаў Лісічкін.
У выніку па суме двух фінальных матчаў каманда Сяргея Пушкова абыграла «Юнацтва» з лікам 8:6 і другі раз у гiсторыi стала ўладальнікам Кубку Салея.
«Юнацтва» — «Нёман» 1:4 (0:2, 1:1, 0:1)
Галы:
03.36 0: 1 — Коршунаў (Кіслы, Пасют)
10.47 0: 2 — Гарбачэнко (Безайс, Сцяпанаў)
32.13 1: 2 — Развадоўскі (Нiiнiмякi, Кагалёў)
36.43 1: 3 — Сцяпанаў
59.36 1: 4 — Лісічкін (Рэмезаў)
Пасля матчу галоўны трэнер «Нёмана» Сяргей Пушкоў застаўся задаволены гульнёй каманды, а таксама падзякаваў заўзятарам за падтрымку.
«Хлопцы былі зараджаныя на перамогу. Мы правялі вельмі добры матч з першай і да апошняй хвiлiны. Усё што рыхтавалі, усё выканалі. Дзякуй нашым заўзятарам, я спадзяюся мы парадавалі іх гульнёй. Яны для нас былi шостым гульцом».