На стварэнне гандлёвай маркі і прасоўванне Аўгустоўскага канала ЕС выдзеліць каля 150 тыс. еўра

Фота: panoramio.com

Беларуская частка Аўгустоўскага канала стала адной з дэстынацый міжнароднага праекта тэхнічнага садзейнічання “Падтрымка ўстойлівага развіцця турызму ў Беларусі”. Рэалізоўвацца праект будзе на працягу года – па лістапад 2017 года. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

“Перш за ўсё праектам прадугледжана стварэнне стратэгіі ўстойлівага развіцця турыстычна-рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал”, распрацоўка яго брэнда, стварэнне рознай медыйнай прадукцыі – відэаролікаў, друкаваных буклетаў, рэкламы, прысвечанай каналу”, – адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама.

Рэалізацыя праекта прадугледжвае таксама вызначэнне так званых моцных і адметных рысаў Аўгустоўскага канала ў параўнанні з аналагічнымі тэрыторыямі па суседстве і актыўнае іх прасоўванне на турыстычным рынку.

Акрамя Аўгустоўскага канала аналагічныя рашэнні будуць прымацца ў Полацкім, Мядзельскім, Мсціслаўскім, Пружанскім і Камянецкім раёнах. Для гэтых рэгіёнаў праграмай прадугледжана стварэнне рабочых груп на месцах, аналіз стану турызму, распрацоўка стратэгій і планаў па ўстойліваму развіццю турызму, арганізацыя азнаямленчых паездак, семінараў і трэнінгаў. Чаканы эфект ад рэалізацыі праекта – павелічэнне турыстычнага патоку як мінімум на 20%.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: