Раніцай 18 кастрычніка на праспекце Янкi Купалы Volkswagen сутыкнуўся з маршруткай. У выніку ДТЗ пацярпела дзіця — пасажыр маршруткі. Яго і яшчэ адну пасажырку прыйшлося дастаўляць у бальніцу.

Як паведамляе ДАІ, у момант удару пасажыры ў салоне маршрутнага таксі ўпалі. Дзіця стукнулася галавой, жанчына таксама пацярпела з-за сутыкнення.

Маршрутка ехала па праспекце, калі сустрэчны Volkswagen на «зялёны» паварочваў налева — на вуліцу Гая. Вінаватая ў сутыкненні выказала здагадку, што яе асляпіла сонца. Яна паведаміла супрацоўнікам ДАІ, што спынялася, каб прапусціць сустрэчны транспарт, і выконвала манеўр пасля таго, як адзін з аўтамабіляў павярнуў направа.

2