На вуліцы Замкавай 17 кастрычніка збілі слуп з указальнікамі вуліц. Віноўнік здарэння — супрацоўнік адной з арганізацый горада, у зробленым прызнаўся і павінен будзе аднавіць слуп.

Пенсіянерка Ірына Васільеўна, якая жыве на вуліцы Замкавай, кажа, што слуп мог паваліць супрацоўнік пошты. «Я ўчора бачыла, што каля паваленага слупа стаяла вялікая машына пошты, а потым ужо і ДАІ», — кажа жанчына.

6
У ДАІ распавялі, што ДТЗ сапраўды была зафіксавана, а кіроўца сваю віну прызнаў. Ён спасылаўся на тое, што трапіў у «мёртвую» зону. З якой арганізацыі быў кiроўца, у ДАI не ўдакладнілі.

Варта адзначыць, што вуліца Замкавая — адна з самых старых у горадзе. У многіх гарадах такія вуліцы робяцца пешаходнымі. У Гродне ж наадварот: старая вуліца, якая павінна прыцягваць турыстаў, ператварылася ў суцэльную стаянку аўтамабіляў, дзе не знайсці вольнага месца.

7

2
4
5