У Беластоку пачалі будаўніцтва часовага вакзала

Некалі прыгожы беластоцкі вакзал састарэў, стаў брудным і занядбаным месцам збору п’яніц. У апошні тыдзень кастрычніка яго павінны пачаць зносіць. Побач ужо ўсталёўваюць кантэйнеры для будучага часовага вакзала. Яго павінны скончыць цягам двух тыдняў. Тут будзе малы зал чакання, прыбіральня і тры касы. Аўтобусы будуць ад’язджаць з чатырох платформ, якія пакуль што не будуць разбіраць.

Новы вакзал з гандлёвым цэнтрам павінен быць пабудаваны да сярэдзіны 2017 года, піша poranny.pl.

[irp posts="528″ name="Аўтавакзал у Беластоку дажывае апошнія тыдні. У канцы кастрычніка яго зруйнуюць"]

Калі ў 80-х гадах ХХ стагоддзя будынак паўставаў, ён быў гонарам для Беластока, а ўмовы на ім былі, як на тыя часы, амаль класу люкс. Вялікі зал, прыбіральні, падземныя пераходы на платформы, буфет і нават зал для дзяцей, дзе тыя маглі рабіць хатняе заданне са школы, чакаючы аўтобуса. Ранейшы вакзал па вуліцы Яравецкай быў жахлівы — там стаяла толькі нейкая будка з 60-х гадоў.

З гэтых кантэйнераў будзе складацца часовы вакзал

Дробныя прадпрымальнікі разбіраюць свае кіёскі
Цяпер з існуючага вакзала з’язджаюць дробныя прадпрымальнікі, якія займалі значную частку памяшканняў.

«Як я сябе адчуваю? Быццам нехта вырваў мне здаровы зуб. Я працаваў тут 25 гадоў, вельмі прывязаўся да гэтага месца», — кажа Лешак Горбач, які шмат гадоў прадаваў тут запяканкі, хот-догі і кебабы.

Іншы прадавец кебабаў, Лукаш Лупіньскі, таксама шкадуе, што вакзал знікне, але ён рады, што тут паўстане нешта значна больш прывабнае. «На жаль, за стары вакзал нам было сорамна», — кажа ён.

Вось як будзе выглядаць новы вакзал:

[cincopa AIOAZYNi47h9]

Падзяліцца

Апошнія запісы

На Ласасянцы з’явяцца масткі і пляж. Там будзе парк адпачынку на Фолюшы

У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…

29 красавіка 2025

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025