«Чорны пратэст» у Гродне: мастачка Яна Шостак выказала салiдарнасць з польскiмi жанчынамi

Новы закон аб забароне абортаў, які разглядае польскі сейм, выклікаў у краіне сур’ёзныя дыскусіі. Жанчыны, якія лічаць поўную забарону абортаў парушэннем сваіх рэпрадуктыўных правоў, заклікалі правесці 3 кастрычніка акцыю «чорны панядзелак». У Гродне іх падтрымала маладая мастачка Яна Шостак — тая самая, што стала вядомай дзякуючы арыгінальнаму пасланню Папу Рымскаму Францішку.

Яна прыйшла з бацькам пад польскае консульства, апранутая ў чорнае, трымаючы ў руках чорную паперу — сiмвал траўру.
«Прыйшлi выказаць сваю салiдарнасць, паколькi мы з’яўляемся беларускiмi палякамi i польскiмi беларусамi — тутэйшымi, адным словам. Мы, канешне, як усе людзi, супраць абортаў, але ў чалавека мусiць быць выбар. Кожны мае мець права вырашаць: што ў жыццi рабiць, куды iсцi, што выбiраць. Гэта адзнака дэмакратычнага грамадства», — кажа Яна, якая з’яўляецца веруючай каталічкай.

Маладая мастачка праславілася на ўвесь свет, калі на сустрэчы валанцёраў Сусветных дзён моладзі ў Кракаве выцягнула плакат з нумарам свайго тэлефона і надпісам «Papa, call me».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025