Дадаць навіну
Серада, 14 лістапада 2018, 21:46

“Чорны пратэст” у Беластоку: 1,5 тысячы чалавек прайшло ў маўклівым маршы

Фота: poranny.pl

“Мы не падтрымліваем аборты. Мы хочам свабоды і павагі”, – казалі мітынгоўцы. Жанчыны і мужчыны паўдзельнічалі ў агульнапольскім жаночым пратэсце, піша poranny.pl.

Натоўп прайшоў па вуліцах з плакатамі: “Думаю, адчуваю, сама вырашаю”, “Абортам – не, свабодзе – так” і іншымі. Скончыўся марш мітынгам ля ратушы.

Жанчыны пратэставалі супраць планаў па ўзмацненні жорсткасці законаў аб абортах. Парламент вырашыў працаваць над законапраектам “Стоп аборт”, не прымаючы праект “Ратуем жанчын”, які прапануе лібералізаваць закон. Жанчыны баяцца, што калі першы праект уступіць у сілу, яны будуць пазбаўлены, сярод іншага, доступ да метаду ЭКА, прэнатальнай дыягностыкі і магчымасці ратавання жыцця дзіцяці яшчэ ва ўлонні маці.

– Я супраць абортаў, – кажа Уршуля. – Але я таксама супраць пакарання жанчын за іх выбар. Калі хтосьці супраць гэтага кампрамісу, які зараз – і які таксама не самы лепшы, хай ідзе ў паліцыю у аддзел непаўналетніх і паглядзіць, што адбываецца з дзецьмі, якіх не любяць. Ён павінен пайсці ў дом дзіцяці – каб убачыць, што адбываецца з непажаданымі дзецьмі. Або прасачыць, адкуль бяруцца самагубствы падлеткаў. З таго, што гэтыя дзеці непажаданыя.

Жанчыны распавядалі аб сваім вопыце: як іх дзеці дапамаглі перадродавыя тэсты, пра выкідышы, пра роды. Пра тое, як баяцца за сваіх дзяцей. І што пратэстуюць, каб іх дзеці маглі жыць у свабоднай краіне.

Cincopa WordPress plugin

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: