Старшыня непрызнаванага ўладамі Саюза палякаў Беларусі Анжаліка Борыс была дапытаная супрацоўнікамі міліцыі ў сувязі з адміністрацыйнай справай супраць яе за арганізацыю «незаконнага масавага мерапрыемства «Гарадзенскія Казюкі», — гэты кірмаш арганізуецца Саюзам палякаў, піша znadniemna.pl.
У доказ таго, што Анжаліка Борыс арганізавала кірмаш, супрацоўнікі міліцыі паказалі ёй справаздачу пра мерапрыемстве, якая была апублікаваная на партале znadniemna.pl.
«Казюкі», арганізаваныя непрызнаным беларускімі ўладамі Саюзам палякаў, прайшлі сёлета 3 сакавіка ў дворыку польскага консульства на Будзёнага. У свяце прымалі ўдзел сотні актывістаў СПБ з розных рэгіёнаў краіны.
Альтэрнатыўныя «Казюкі» прайшлі ў дворыку консульства на Будзёнага
Чарговы допыт стаў чацвёртым для Анжалікі Борыс за гэты месяц. Каля тыдня таму ў якасці прадстаўніка фірмы «Клерыгата» яна прысутнічала на допыце метадыстаў-кансультантаў з Польшчы, якія былі накіраваныя ў Гродна Цэнтрам развіцця польскай адукацыі за мяжой пры Міністэрстве адукацыі Польшчы. Метадысты працуюць як валанцёры, але міліцыя спрабавала абвінаваціць іх у нелегальнай працы ў Беларусі