Тату-майстрыца Юлія Кульба, вядомая ў Гродне як Pipetka, напярэдадні Дня Волі прапануе гродзенцам і гасцям горада татуіроўкі ў нацыянальным стылі з вялікай зніжкай. Дзяўчына вырашыла зрабіць такую акцыю, бо шануе сваю культуру і спадчыну ды паважае людзей з такім жа стаўленнем.

Памер татуяванкі да 10 см, зніжку можна атрымаць за рэпост запісу, таксама трэба напісаць паведамленне Юліі.

Атрымаць татуяванку магчыма толькі да 24 сакавіка!

«Наогул у нашай майстэрні існуюць зніжкі на нацыянальныя тату. А з нагоды свята вырашылі зрабіць падарункі ўсім жадаючым!», — распавяла Hrodna.life Юлія.
Да 101-годдзя БНР: гродзенка прапануе нацыянальныя тату па супердэмакратычнай цане

Юліі (творчы псэўданім Pipetka) 31 год. Дзевяць з іх яна прафесійна займаецца тату. Разынкай ейнай творчасці стала «беларуская» серыя. У яе ўваходзяць выявы Кастуся Каліноўскага, Тадэвуша Касцюшкі, Уладзімера Караткевіча, Сяргея Міхалка, міфалагічныя персанажы кшталту пячорніка, русалкі, лесавіка, а таксама беларускія арнаменты, каласы з валошкамі, буслы і сымбаль Гародні — алень святога Губерта.​

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life