Сутыкненне BMW і Daewoo адбылося на скрыжаванні Кірава і Гараднічанскай 11 мая каля 14.30. Дробнае сутыкненне аўтамабіляў стварыла вялікі затор у самым цэнтры горада. Многія пасажыры вымушаныя былі выходзіць з грамадскага транспарту і ісці пешшу.

Паводле папярэдняй інфармацыі, BMW выехала з вуліцы Гараднічанскай, на выездзе з якой агляд абмежаваны. Там яна не саступіла дарогу Daewoo.