Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

“Самая навагодняя выстаўка” адчынілася ў сенатарскай зале Новага замка

Выстава святочнай атрыбутыкі працуе ў сценах даўняга Сеймавага палаца. Як перажывалі зіму і калядны перыяд у прыватнасці можна пабачыць са старых здымкаў і паштовак. Сустрэць за святочным сталом можам нават славутага гродзенца Васіля Быкава.

Ёлачныя цацкі з ваты, шкла, кардону, пластыку, а таксама карнавальныя касцюмы і маскі, забаўкі – усё гэта пераносіць нас на 30-50 гадоў назад, да дзяцінства нашых бацькоў.

vyistava-novyi-god-022

vyistava-novyi-god-005

Асаблівую ўвагу заслугоўвае абраз, які прадстаўляе сцэну Хрыстовага Нараджэння – калі рэстаўратары пачалі чысціць карціну, аказалася, што яна напісаная на больш старой іконе.

vyistava-novyi-god-011

На выставе працуе калядны кірмаш, дзе можна набыць падарункі і сувеніры да святаў працы гарадзенскіх майстроў.

Пабачыць выставу можна да 15 студзеня 2017 года.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары