На базе Санкт-Пецярбургскага тэатра «Мюзік-Хол» 6 снежня прайшла цырымонія ўручэння Штогадовай міжнароднай прэміі ў галіне дзіцячай і маладзёжнай творчасці «ARTIS». У намінацыі «лепшая тэатральная пастаноўка», перамог аматарскі калектыў «Гарадзенскі званочак», а іх мастацкі кіраўнік Таццяна Стрыжак стала першай у намінацыі «лепшы педагог».

Заслужаны аматарскі калектыў Беларусі музычна-драматычны тэатр «Гарадзенскі званочак» быў створаны ў 1996 годзе на базе дзіцячага садка № 76. Калектыў нядаўна адзначыў 20-годдзе. А перамога на такім важным конкурсе стала галоўным падарункам для юных артыстаў i iх педагогаў.

Прэмія «ARTIS» гэта прэстыжная міжнародная прэмія, штогод прысуджаецца таленавітым дзецям і падлеткам за выдатныя дасягненні ў розных відах мастацтва, а таксама іх выкладчыкам, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё дзіцяча-юнацкай творчасці. Заваёва Прэміі «ARTIS» лічыцца ўвасабленнем прафесійнага і творчага поспеху.

У 2016 годзе конкурсныя выступленні намінантаў Прэміі ацэньвала незалежная судзейская калегія міжнароднага класа. У склад Экспертнага савета ўваходзілі зоркі расійскай эстрады, шоў-бізнесу, кіно і тэлебачання.