У цэнтры Гродна сабраліся савецкія маракі каб адзначыць прафесійнае свята

У нядзелю 28 ліпеня былыя матросы, мічманы і афіцэры розных узростаў адзначаюць сваё прафесійнае свята — Дзень ваенна-марскога флоту. У цэнтр Гродна выйшла больш за 100 чалавек, каб прыняць удзел у традыцыйным парадзе.

Штогод, пачынаючы з 2007 года, гродзенскія прадстаўнікі Беларускага саюза вайсковых маракоў шырока адзначаюць свята. Калона праходзіць урачыстым маршам з плошчы Савецкай у парк Жылібера. Там удзельнікі ўскладаюць вянкі і кветкі да помніка воінам-вызваліцелям.

У Савецкім Саюзе Дзень ваенна-марскога флоту быў устаноўлены ў 1939 годзе. У пастанове Савета Народных Камісараў СССР гаварылася: «У мэтах мабілізацыі шырокіх мас працоўных вакол пытанняў будаўніцтва Рабоча-Сялянскага Ваенна-марскога флоту Саюза ССР устанавіць Дзень Ваенна-марскога флоту СССР».

Дарэчы, Гродна запісаўся ў гісторыі расійскай марской пяхоты. 27 (16 па старым стылі) лістапада 1705 года менавіта тут быў сфармаваны першы полк марской пяхоты пад кіраўніцтвам адмірала графа Фёдара Галавіна. Паводле задумы Пятра І 1200 салдат былі прызваны для службы ў абардажна-дэсантных камандах на баявых караблях Расійскага флоту.
















«Калі перанясем, тады зможам аднавіць дамы на Басняцкай». Гісторык Ян Лялевіч пра перанос помніка Ажэшкі

Як высветлілася, не ўсе экскурсаводы ў Гродне супраць пераносу помніка Элізы Ажэшкі. Напрыклад, гісторык Ян Лялевіч лічыць, што ідэя дэпутата Сяргея Каляды цалкам прымальная і яна дасць магчымасць аднавіць дамы на былой вуліцы Басняцкой, дзе падчас Другой сусветнай упала бомба.

Дэпутат Гродзенскага гарадскога Савета дэпутатаў Сяргей Каляда 25 ліпеня распавёў «Гродна Плюс» пра ідэю перанесці помнік Элізы Ажэшкі да дома пісьменніцы. Ён спасылаўся на меркаванне грамадскасці і экскурсаводаў. Апошнія кажуць, што не маюць ніякага дачынення да гэтай ініцыятывы і іх думкі ніхто не пытаўся.

Ян Лялевіч не выказваўся ў агульным чаце экскурсаводаў, а вырашыў сам звярнуцца ў рэдакцыю Hrodna.life і расказаць, чаму ён падтрымлівае ідэю Каляды.

«Гэта добрая думка з пераносам помніка да дома пісьменніцы. Вядома, калі ёсць іншыя сферы, куды варта ўкласці грошы, то чаму б і не. Але ў прынцыпе, калі гэта нядорага і рэальна зрабіць, то я лічу, што пераносіць варта.

Бо калі-небудзь адновяць дамы на Басняцкай, якія стаялі на месцы сённяшняга помніка да чэрвеня 1941 года. Чамусьці Лапеха пра гэта не сказаў, а на яго макетах яны верагодна ёсць. А калі іх аднавіць, то атрымаецца прыгожая вуліца, якая калісьці існавала".

У Гродне ёсць малюнак Веры Чарнышовай, якая намалявала дамы на Басняцкай. 22 чэрвеня 1941 года на іх упала нямецкая бомба.
Свае экскурсіі Лялевіч праводзіць трошкі інакш, чым іншыя экскурсаводы. І да помніка Ажэшкі ён не заўсёды падыходзіць.

«Турыстаў вяду з Савецкай вуліцы, праз плошчу Леніна і парк, далей выходжу на Ажэшкі да дома пісьменніцы і рэдка падыходжу да помніка. І турыстам на самай справе цяжка растлумачыць, чаму помнік вырашылі паставіць у іншым месцы. А яго паставілі неяк дзіўна на пустыры, а не каля дома пісьменніцы. А зрабілі так, таму што тады дом Ажэшкі стаяў ля самай дарогі. Зараз ён стаіць далей.

Я падтрымліваю ідэю пераносу. Калі гэта рэалізуем, то ў будучыні зможам аднавіць дамы. І думаю не я адзiн такога меркавання. А вуліца будзе тады больш замкнёная, характэрная для 18 -19 стагоддзяў. Я не бачу нічога дрэннага, калі каля дома Ажэшкі з’явіцца месца, дзе можна было б паставіць помнік. Галоўнае каб усе гарманічна выглядала. Уявіце, калі бюст Купалы перанесці ад універсітэта ў іншае месца. Неяк няправільна будзе гэта, так і з помнікам Ажэшкі".

Помнік Элізе Ажэшцы
Дом-музей Элізы Ажэшкі

В последнее время, в интернете появляется все больше и больше информации про штурм зоны 51 подробности. Американцы собрались штурмовать собственную военную базу на территории своей же страны. Чем это обернется остается только ждать.


«Тут часцінка нашага сэрца». Самая вядомая кавярня на колах у Гродне адзначыла першы дзень нараджэння

Стваральнікі кававага фудтрака «Wake cup» у Гродне 26 ліпеня падзяліліся відэа, дзе распавялі пра свой праект. Ролік яны прымеркавалі да першага дня нараджэння праекта.

Упершыню свой фудтрак стваральнікі паказалі на фестывалі SunDay у 2018 годзе. Гэты праект на працягу двух гадоў рэалізоўвалі гродзенцы Мікіта і Канстанцін. Пасля фестывалю фудтрак на пастаяннай аснове працаваў на вуліцы Таўлая ля мыйкі «7мінут». А з канца 2018 года яго можна было ўбачыць у цэнтры Гродна.

Год таму хлопцы распавядалі, што калі задумалі свой праект, то ў горадзе нічога падобнага не было. Яны разважалі, ці можна рэалізаваць гэты праект у гарадскіх умовах і ці трэба гэта наогул гродзенцам. Як аказалася, іх жоўты фургончык прыйшоўся даспадобы многім.

У красавіку Мікіта і Канстанцін выйгралі аўкцыён на права арэнды месца на паркоўцы каля плошчы Савецкай. Тады за гэта месца змагалася адразу восем чалавек. Канчатковая цана — 12 200 рублёў - перавысіла пачатковую ў 244 разы.

«Шчыра кажучы, было цяжкавата. Гэта новы напрамак, выклікае вялікую цікавасць. Гэта зручна. Людзі карыстаюцца, адпаведна было шмат жадаючых. Гэта добрае месца, там добрая праходнасць. Там шмат шпацыруе людзей і недалёка ёсць пракат, вельмі прыемна, што інфраструктура ў горадзе развіваецца», — распавядаў пасля аўкцыёну Мікіта.

У свой дзень нараджэння хлопцы вырашылі зрабіць відэа і расказаць гарадзенцам пра свой фудтрак. Як кажуць хлопцы, у жоўты фургончык «wake cup» ўкладзена часцінка іх сэрца.

У цэнтры Гродна адкрыўся хостэл «Гасцім»: абяцаюць размясціць цэлы турыстычны аўтобус

Новы хостэл размясціўся ў адрэстаўраваных памяшканнях былой пальчаткавай фабрыкі. Ён разлічаны на 26 месцаў, у будучыні плануецца пашырэнне да 50.

Стваральнікі хостэла пакінулі ў памяшканнях часткова адкрытай старадаўнюю цагляную муроўку, каб паказаць гісторыю аб’екта, які першапачаткова будаваўся як тытунёвая фабрыка Шарашэўскага.

У хостеле пакуль шэсць пакояў, некаторыя са сваімі санвузламі. Рыхтуецца паўнавартасная агульная кухня. Месца ў агульным нумары каштуе 25 рублёў. У сямейным — ад 70 рублёў.

«Мы адкрыліся з сярэдзіны ліпеня. Ужо ёсць першыя наведвальнікі. Плануем да Новага года пашырэнне да 50 месцаў. Калі гэтага хапаць не будзе, то ёсць магчымасць узяць яшчэ адно памяшканне. Будзем глядзець па наведвальнасці. Мы хочам размясціць у сябе як мінімум цэлы турыстычны аўтобус», — распавёў уладальнік Сяргей.

Так было да рамонтуТак пасля рамонту:


Сёння ў Гродне працуе шэсць хостэлаў: «Kip Town» і «Сарматыя» на Карла Маркса, «Цэнтр» на Савецкай, «Old bridge» на Суворава, «Hostel 85» на Новой і «Гасцім» на Маставой. Да канца лета на Ажэшкі плануецца адкрыццё яшчэ аднаго хостэла на 100 месцаў. Самы першы ў горадзе хостел «Hello Grodno» на Гараднічанскай зачынены на рамонт.

«Плануем ажывіць вуліцу». На Акадэмічнай адкрываецца дыска-бар «Reactor»

З 26 ліпеня на вуліцы Акадэмічнай, 15 адкрываецца дыска-бар «Reactor». Там наведвальнікам прапануюць караоке, кальяны, дыскатэку, а таксама бар з фастфудам і піцай.

Дыска-бар размясціўся на першым паверсе старой камяніцы ў дзвюх вялікіх залах агульнай плошчай 300 квадратаў. Установа ў дзённы час будзе пазіцыянаваць сябе як піцэрыя, у вячэрні час — як караоке-бар, а ўначы будзе пераходзіць у фармат дыска-клуба.

«Мы паспрабуем усё сумясціць. Ужо ў гэтую пятніцу хочам адкрыць дзверы для наведвальнікаў, — распавядае ўладальнік Яўген. — На вуліцы Акадэмічнай амаль няма месцаў для адпачынку, але мы не хвалюемся — у трох хвілінах ад нас парк Жылібера, дзе пастаянна адпачываюць гараджане. Так што мы плануем ажывіць гэтую вуліцу».


Дыска-бар аформлены ў стылі касмічнага рэактара, менавіта таму Яўген і абраў такую ​​назву. На сценах намаляваныя героі Marvel і іншых коміксаў.

Адрас: Акадэмічная, 15

Час працы: ПН-ЧЦ, НД — 12:00 — 04:00, ПТ-СБ -12:00 — 07:00

«Дом Лютэка» на Віленскай прадалі: там пачынаецца рамонт

Стогадовы асабняк на Віленскай, 37 прадалі 1 ліпеня на аўкцыёне. За цагляны двухпавярховы дом з драўлянай прыбудовай у самым цэнтры горада Камітэт дзяржмаёмасці прасіў каля 118 000 рублёў. Канчатковую суму продажу ў «Гроднааблмаёмасць» не агучылі, назваць новага ўладальніка дома таксама адмовіліся.

З сярэдзіны ліпеня ў доме актыўна ідуць рамонтныя работы.

Дом № 37 па Віленскай вядомы тым, што ў ім жыў папулярны ў Гродне 1970−80-х гадоў чалавек — Лютэк (Аляксандр Ярмаловіч). Ён быў «чысцільшчыкам» цэнтра горада: збіраў другсыравіну і, па гарадской легендзе, на здачы бутэлек стаў падпольным мільянерам. Нібыта, вялікую суму з заробленага ён перадаў у Фонд Міру. За грошы Лютэк кукарэкаў як певень, чым таксама запомніўся гараджанам.











У дворыку былой «Крыгі» з’явіцца рэстаран усходняй кухні. Пачаліся грамадскія абмеркаванні

Пачаліся грамадскія абмеркаванні рэканструкцыі будынка на Савецкай, 1. Прыватная фірма плануе адкрыць там у 2020 годзе новую кропку грамадхарчу.

Гэта мае быць рэстаран усходняй кухні з абедзенай залай на 30 чалавек і барнай стойкай (43 кв.м.) на першым паверсе і банкетнай залай на 8 чалавек (39 кв.м.) на другім.

Уласнік — фірма «ДемсаГрупп», якой таксама належыць студыя вэб-дызайну DG і крамы вопраткі Istanbul Fashion House.

Камяніцу захаваюць

У справаздачы ад ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе (АУНА) пазначана, што размяшчэнне рэстарана дазволіць захаваць камяніцу канца 19 — пачатку 20 стагоддзя, якая зараз закінутая і знішчаецца. Рэканструяваць будынак абяцаюць згодна з нормамі Мінкульта, бо гэта частка гістарычнага цэнтра Гродна, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю 2 катэгорыі.

У час прац у будынку дэмантуюць і заменяць драўляныя перакрыцці, існуючыя цагляныя перагародкі, драўляную лесвіцу, закладуць існуючыя і праб’юць новыя праёмы ў сценах. Новыя лесвіца і перакрыцці будуць маналітнымі. Будуць узмоцненыя фундаменты. Дэкор і сталярка маюць быць адноўленыя так, як гэта было ў арыгінале.

Дворык на Савецкай знакаміты тым, што тут доўгі час працавала галерэя «Крыга», а зараз летам праходзяць «Танцы гарадзенскіх дворыкаў».

Грамадскія абмеркаванні

Грамадскія абмеркаванні працягнуцца да 8 жніўня 2019. З дакументацыяй можна азнаёміцца на сайце гарвыканкама.

Заўвагі і прапановы па дакументацыі па АУНА (ацэнцы ўплыву на навакольнае асяроддзе) можна накіраваць:

Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт, 230 023, пл. Леніна, 2/1, Гродна. Адрас электроннай пошты: gorisp@gorod.grodno.by.

ТДА «АРС Дэко», 230 023, вул. Паўлоўскага, 15Б, г. Гродна. Адрас электроннай пошты: virman@tut.by.

Кантактная асоба: дырэктар ТДА «АРС Дэко» Папова Марына Віктараўна, тэлефон: 8−0152−72−26−85.

Заяву аб неабходнасці правядзення сходу па абмеркаванні справаздачы аб АУНА можна накіраваць у Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт па адрасе: 230 023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна ці электроннай пошце gorisp@gorod.grodno.by у тэрмін да 24.07.2019 г. Кантактная асоба: намеснік начальніка ўпраўлення — начальнік аддзела рэгулявання забудовы і добраўпарадкавання ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Барэйка Вольга Уладзіміраўна, тэлефон: 8−0152−72−02−60.

Заяву аб намеры правядзення грамадскай экалагічнай экспертызы можна накіраваць у Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт па адрасе 230 023, пл. Леніна, 2/1, г. Гродна і электроннай пошце gorisp@gorod.grodno.by ў тэрмін да 24.07.2019 г.

Каралеву ўзялі на ўлік. Гарвыканкам адказаў на петыцыю аб ушанаванні Боны Сфорца ў Гродне

Адказ на петыцыю аб усталяванні памятнай шыльды ў гонар каралевы і вялікай княгіні Боны Сфорца з’явіўся 11 ліпеня. З тэксту вынікае, што прапанову прызналі слушнай, але грошай на яе рэалізацыю ў гарадской казне няма.

«Можна зразумець з адказу чыноўнікаў, што ў выніку петыцыі імя каралевы і вялікай княгіні Боны было ўключана ў спіс тых гістарычных асоб, помнікі якім могуць быць пастаўлены ў Гродне. Калі гэта так, то вынік петыцыі я б ацаніў як надзвычай пазітыўны. Відавочна, Бона заслугоўвае месца ў спісе значных для Гродна гістарычных персон. Я рады, што мы звярнулі на гэта ўвагу грамадскасці і чыноўнікаў. У мяне нават няма сумневаў, што ў перспектыве імя Боны будзе ўвекавечана ў Гродне належным чынам», — каментуе адзін з аўтараў петыцыі, Яўген Аснарэўскі.

«Мяне парадавала, што Бону Сфорцу далучылі да спісу вартых ушанавання асобаў, — кажа Ірына Новік, ініцыятарка звароту. — Засмуціла тое, што да нашай петыцыі яе не было ў спісе. Гэта яшчэ раз пацвердзіла — жанчыны вельмі часта застаюцца па-за ўвагай сучаснікаў і даследчыкаў, калі гаворка ідзе аб палітыцы, эканоміцы ці грамадзянскай дзейнасці. Жанчын не заўважаюць. Яны застаюцца «празрыстымі» для назіральнікаў.

З іншага боку гэта значыць, што наш зварот з петыцыяй стаў вельмі своечасовым. Прапанову пачулі і прызналі слушнай. Зараз трэба працягваць працу, каб знайсці сродкі і магчымасці для рэалізацыі задумкі".

«Пакатаўся і паставіў дзе заўгодна». У Гродне запускаюць кікшэрынг электрасамакатаў

У бліжэйшыя дні ў Гродне пачне працу новы сэрвіс перамяшчэння — кікшэрынг электрасамакатаў. На вуліцах горада тэставанне пачнецца з 16 самакатаў, у будучыні колькасць транспарту павялічыцца да 50.

Электрасамакаты «Samokato» будуць расстаўленыя ў розных частках цэнтра Гродна. Каб скарыстацца, трэба будзе ўсталяваць на смартфон дадатак, знайсці на карце свабодны самакат і аплаціць арэнду з дапамогай банкаўскай карткі ці з дапамогай грошай на мабільным тэлефоне.

Цана арэнды электрасамаката — 1 рубель, кожная наступная хвіліна — 24 капейкі. Гадзіна абыйдзецца ў 15,40 рублёў.

Кікшэрынг электрасамакатаў у Гродне запускае пара гродзенцаў Арцём і Вераніка.

«Мы часта шпацыруем у цэнтры горада і карысталіся пракатам электрасамакатаў. Бянтэжыла тое, што іх заўсёды прыходзіцца вяртаць на месца, што не заўсёды зручна. Мы ж будзем працаваць па іншым прынцыпе — узяў самакат, пакатаўся і паставіў дзе заўгодна. Цяпер дапрацоўваем дадатак і да панядзелка 15 ліпеня дакладна запусцім праект. Ужо 16 нашых самакатаў у Гродне ёсць, іх можна ўбачыць на карце».

Адзіная станцыя зарадкі для электрасамакатаў «Samokato» будзе знаходзіцца каля кавярні «КоФеКо» на вуліцы Дзяржынскага.

Новая кавярня на Кірава пачынае працу ў тэставым рэжыме

Кавярня Ava-Cava пачынае працаваць у тэставым рэжыме ад 9 ліпеня. Пра гэта паведамілі ў інстаграм. Адкрыццё кавярні прызначана на 13 ліпеня. Арганізатары абяцаюць, што апроч кавы тут будуць ладзіць моўныя клубы, кінапрагляды, выставы ды іншыя цікавыя імпрэзы.

Пакаштаваць новую каву можна ад 9 ліпеня з 12.00 да 21.00


«Не толькі дзеля кавы». Хутка адкрыецца кавярня, дзе барыста будуць размаўляць па-англійску, па-польску і па-кітайску


www.instagram.com/p/BzqZDm1gOdp/?utm_source=ig_web_copy_link