Год назад Hrodna.life расказваў пра гродзенца Максіма, які хацеў зрабіць бізнес на вынасе смецця. Папрацаваў ён усяго месяц. У 2018 годзе такі ж бізнес у Гродне запусціў Кірыл Казакевіч. Сёння ён абслугоўвае больш за 200 кватэр і дае магчымасць іншым зарабіць на вынасе смецця.

Калі Максім працаваў кропкава па выкліку, то Кірыл пайшоў іншым шляхам: адразу пачаў дамаўляцца з цэлымі пад’ездамі, а потым і дамамі. Сёння ў яго камандзе ўжо сем чалавек.

«Думаў, змагу працаваць адзін, але з часам я стаў не паспяваць афармляць квітанцыі і выносіць смецце. Узяў спачатку аднаго чалавека, потым яшчэ аднаго і пайшла сістэма, — кажа Кірыл. — Ужо цяпер магу зарабляць на смецці, гэта сур’ёзны бізнэс».

Працуюць студенты

Пачынаў Кірыл з мікрараёна Дзевятоўка. Зараз ён з камандай працуе і ў іншых раёнах. У камандзе ў асноўным студэнты, зацікаўленыя ў дадатковым заробку. За кожным чалавекам замацавана па некалькі дамоў.

«Мы абслугоўваем больш за 200 кватэр на Дзевятоўцы, Вішняўцы і ўжо набліжаемся да Фолюша. Спачатку жыхары не вельмі хацелі з намі супрацоўнічаць, але цяпер справы ўжо лепш».

Яшчэ адзін гродзенец вырашыў зарабляць на вынасе смецця. Атрымліваецца!
Подрабатывают у Кирилла студенты. Вынос мусора в одном подъезде занимает несколько минут.

Тыдзень бясплатна

Пры заключэнні новых дагавораў Кірыл прапануе кліентам бясплатны вынас смецця цэлы тыдзень. Ён робіць гэта, каб людзі разумелі, што ўваходзіць у яго паслугу.

«Гэта такі маркетынгавы ход: за тыдзень мы даказваем людзям, што будзем ім карысныя. Калі ім падабаецца наша паслуга, мы заключаем дагавор — пераафармляем квітанцыю. За некалькі месяцаў працы практыка паказала, што калі людзі пачынаюць з намі супрацоўнічаць, то ў будучыні ад нашых паслуг не адмаўляюцца».

Будаўнічае смецце і мэбля — за асобную плату

Кірыл і яго каманда выносіць смецце пяць дзён у тыдзень, акрамя выходных. Такая паслуга абыходзіцца адной кватэры ў 7 рублёў у месяц. Маладыя людзі прыходзяць да 8 вечара і забіраюць смеццевыя пакеты, якія ўжо ў асноўным стаяць каля дзвярэй.

«Усе жыхары паведамлены пра паслугу і мы імкнемся іх не падводзіць. Я, як начальнік, імкнуся кантраляваць увесь працэс. Нельга падводзіць кліентаў. Як паказвае практыка, людзі задаволеныя нашай паслугай. Актыўна карыстаюцца пенсіянеры. Нашы хлопцы ўсё выносяць, акрамя будаўнічага смецця і мэблі. Гэта ўжо за асобную плату».

Яшчэ адзін гродзенец вырашыў зарабляць на вынасе смецця. Атрымліваецца!
Кірыл і яго падначалены. Абмеркаванне рабочых момантаў

Прыбіраць у пад’ездах замест ЖЭСа

Кірыл працуе як ІП, але ўжо збірае дакументы для рэгістрацыі фірмы. У будучыні яго каманда гатовая таксама мыць пад’езды.

«Сёння гэта праблемная тэма для многіх дамоў. Добра, калі прыбіральшчыкі мыюць два разы на месяц, але такое бывае вельмі рэдка. А ёсць дамы, якія наогул не абслугоўваюцца. Мы гатовыя вымываць гэтыя пад’езды праз дзень за пэўную плату з пад’езда. Дзесьці ўжо тэстуем гэтую паслугу. Мы гарантуем, што пад’езд будзе ў чысціні.

Але ёсць праблема: сёння людзі за ўборку пад’езда плацяць ЖЭСу і ўзнікае пытанне — навошта ім плаціць яшчэ камусьці? Гэтае пытанне трэба вырашаць. Калі наша новая паслуга спадабаецца людзям, яны могуць цэлым пад’ездам сабраць подпісы і адмовіцца ад паслуг жэсаўскага прыбіральніка на карысць нас".

Кірыл хоча пашыраць дзейнасць і шукае актыўных маладых рабят у кожным мікрараёне горада, якія гатовыя будуць далучыцца да яго каманды.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life