Гарадскія ўлады маюць намер 28 мая правесці аўкцыён і прадаць зямлю на вуліцы Міцкевіча пад будаўніцтва будынка грамадскага прызначэння. Калі знойдзецца інвестар, пад знос пойдуць дзве унікальныя драўляныя пабудовы Новага Свету.

Журналіст Hrodna.life разам з гісторыкам Мечыславам Супронам 10 красавіка пабывалі ў гарвыканкаме на прыёме ў старшыні Мечыслава Гоя. Ён абяцаў дать старым пабудовам яшчэ адзін шанец і выставіць на аўкцыён у пошуках новага ўладальніка. Але выйшла наадварот — самыя каштоўныя драўляныя пабудовы ў Новым Свеце рыхтуюць да зносу для будучага будаўніцтва гандлёвага цэнтра ці гасцініцы.

Па ўмовах аўкцыёна, которы прызначаны на 28 траўня, забудоўшчык зможа размясціць тут будынак грамадскага прызначэння. Ён будзе 2−3-павярховы, магчыма з мансардным паверхам, з памяшканнямі адміністрацыйнага, гандлёвага, бытавога прызначэння, гасцінічнымі нумарамі. Плошча ўчастка — 20 сотак.

Таргі пачнуцца з 24,3 тысяч рублёў. Адзначым, што ўладальніка яшчэ на этапе зносу чакаюць сур’ёзныя фінансавыя выдаткі. Згодна з падлікамі спецыялістаў гарвыканкама, арыентыровачны памер страт на дэмантаж старых дамоў - каля 467 тысяч рублёў.

Гой абяцаў не зносіць! Замест драўляных дамоў на Міцкевіча хочуць пабудаваць гандлёвы цэнтр ці гасцініцу
Гой абяцаў не зносіць! Замест драўляных дамоў на Міцкевіча хочуць пабудаваць гандлёвы цэнтр ці гасцініцу

Даведка

Вуліца Міцкевіча ўтварылася ў другой палове XIX стагоддзя. На плане горада 1882 года яна ўжо пазначаная, але яшчэ не мае назвы, а вось на карце 1900 года вуліца называецца Сувораўская. Да пачатку Першай сусветнай вайны яна насіла імя рускага палкаводца. З другой паловы 1920-х гадоў яна называлася вуліцай Міцкевіча. З прыходам савецкай улады ў Гродне за вуліцай захавалася імя Міцкевіча, зацверджанае рашэннем гарвыканкама ад 15 студзеня 1940 года.

Вуліца уваходзіць у раён Новы свет. Сёння ад калісьці унікальнага раёна захавалася ўсяго некалькі каштоўных пабудоў. Сярод іх дамы № 7 і 9, якія былі пабудаваныя ў стылі рускага мадэрна. Ужо 5 гадоў тут ніхто не жыве.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life