Людзі і справы

У Гродзенскім рэгіёне ідуць зачысткі: што кажуць эксперты аб масавых затрыманнях у райцэнтрах

Сілавікі актыўна працуюць у Гродзенскім рэгіёне ўжо месяц. Затрыманні прайшлі ў Лідзе, Ваўкавыскім раёне і Карэлічах. Рэдакцыя Hrodna.life спытала ў экспертаў, што адбываецца і з чым гэта звязана. Палітолаг мяркуе, што сігнал паступіў з цэнтра.

Затрыманні ў Лідзе: пачалося на LIDBEER, а далей пайшлі па заводах

Ліда стала адным з цэнтраў затрыманняў у верасні 2023 года. Пачалося ўсё з фестывалю LIDBEER, дзе 2 верасня затрымалі двух мужчын за крыкі «Жыве Беларусь!». Іх даставілі ў РАУС. Адзін з іх вярнуўся на фестываль і паведаміў, што другому прад’явілі арт.24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» і штраф 500 рублёў. Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде» сцвярджае, што затрыманага на фестывалі Юрыя Шылкоўскага судзілі 5 верасня яшчэ і паводле арт.19.11 КаАП у судзе Лідскага раёна.

Пасля гэтага 6 верасня на прадпрыемствах «Лідахлебапрадукт» і «Лакафарба» адбыліся масавыя затрыманні рабочых за падпіскі і распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. На «Лакафарбе» затрымалі шэсць чалавек. 7 верасня іх выпусцілі са штрафамі як мінімум 10 базавых.

BELPOL лічыць, што затрыманні звязаныя з выкрыкам «Жыве Беларусь!» на фестывалі «LIDBEER 2023». Нібыта ў двух затрыманых на фестывалі хлопцаў «знайшлі цесную сувязь» з «Лакафарбай». Паводле іх інфармацыі, у адміністрацыю «Лакафарбы» выклікалі 15 работнікаў. Ім паведамілі, што трэба папрысутнічаць на нарадзе ў райвыканкаме. Выдзелены для гэтага аўтобус прывёз названых работнікаў не да райвыканкаму, а ў Лідскі РАУС.

Затрыманне ў Ваўкавыскім раёне. Скрыншот Hrodna.life

Некалькі чалавек абышліся «прафілактычнай гутаркай». У дачыненні да астатніх склалі адміністрацыйныя пратаколы: людзі атрымалі суткі і штрафы. Аднаго лідчаніна адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе з узбуджанай крымінальнай справай.

На «Лідсельмашы» 15 верасня прайшлі затрыманні за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у сацсетках. Некаторыя з затрыманых удзельнічалі ў пратэстах у 2020 годзе.

Пасля гэтага ў Лідзе прайшлі яшчэ некалькі затрыманняў. 22 верасня стала вядома, што затрымалі Паўла Лукашэвіча — за рэгістрацыю ў плане «Перамогі». Таксама ў Telegram мужчына нібыта пісаў пагрозы міліцыі і абражаў Аляксандра Лукашэнку і суддзю. Яго асудзілі на 15 сутак арышту.

Таксама затрымалі начальніка затрыманага, які працуе на прыватным прадпрыемстве майстрам. Днём раней мужчына папярэдзіў падначаленага, што за ім могуць прыйсці. У майстра праверылі тэлефон — там знайшлі экстрэмісцкую інфармацыю і заклікі да гвалту над сілавікамі. Аляксандр Аніскевіч заплаціць штраф у 30 базавых велічынь (1110 рублёў). Таксама ў яго канфіскавалі тэлефон, паведаміў Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».

21−22 верасня былі затрыманні на прадпрыемстве «Белтэкс Оптык». 22 верасня прайшлі затрыманні на «Лакафарбе» і Лідскай ЖКГ, у тым ліку ў дарожна-эксплуатацыйнай вытворчасці. У ЖКГ затрымалі бухгалтара, паведамляе Telegram-канал «Задержания, суды в Лиде».

У рэгіёне рэгулярна праходзілі суды па арт. 19.11 ч.2 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».

Прызначэння: новыя ідэолагі і дырэктар з’явіліся на прадпрыемствах Ліды

На Лідскім малочна-кансервавым камбінаце з’явіўся ідэолаг, былы начальнік АДАІ Лідскага РАУС Аляксандр Іванавіч Швакель. Усе работнікі абавязаны былі падпісаць «кодэкс карпаратыўнай этыкі». У тым ліку там ідзе гаворка пра распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пяць чалавек запрасілі на размову аб экстрэмісцкіх матэрыялах, а потым — на прагляд фільмаў «Манкурты» і «Убить президента».

На «Лідсельмашы», дзе нядаўна адбыліся затрыманні, таксама змянілі начальніка. Генеральным дырэктарам стаў Раман Трубіцкі. Раней ён кіраваў іншым прадпрыемствам у гэтым рэгіёне — Лідскім ліцейна-механічным заводам. Таксама ён дэпутат Лідскага раённага Савета дэпутатаў. Яго прызначыў Аляксандр Лукашэнка.

Затрыманні ў Ваўкавыскім раёне: за экстрэмізм, «Перамогу», падтрымку Украіны і… парнаграфію

Хапун у раёне праходзіў у некалькі этапаў. Спачатку сілавікі зрабілі справаздачу аб затрыманні двух жыхароў Ваўкавыска і жыхара Краснасельска — іх затрымалі за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Жыхарку Ваўкавыскага раёна затрымалі ў тым ліку за ўдзел у масавых дэманстрацыях. Іх змясцілі ў ІЧУ і СІЗА.

Затым сілавікі выпусцілі яшчэ адно відэа. З яго стала вядома, што за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў затрымалі двух супрацоўнікаў «Беллакт» і жыхара Ваўкавыска. Супрацоўніка «Беллакт» — яшчэ і за продаж парнаграфіі ў інтэрнэце і паведамленні ў падтрымку Украіны.

Сярод затрыманых таксама намеснік галоўнага ўрача санаторыя «Пралеска» — за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў у Facebook і ўдзел у плане «Перамога».

Затрыманні ў Карэлічах: за лайкі ў месенджарах і сацсетках

Паводле некаторых звестак, 26 верасня ў Карэлічах затрымалі дзевяць чалавек. Ускосна гэта пацвярджаецца тым, што частка гэтых людзей не выходзіла на сувязь са сваякамі. Папярэдняй прычынай затрымання назвалі «лайкі і рэакцыі ў мэсэнджарах і сацыяльных сетках».

Што кажуць эксперты?

Прадстаўнік BYSOL лічыць, што не адбываецца нічога незвычайнага. «Калі б яны маглі ахапіць увагай усю Беларусь адначасова, яны б гэта зрабілі. Але яны гэта робяць гарадамі, часткамі, раёнамі. Прайшоў фестываль LIDBEER — яны знайшлі, за што зачапіцца, і пачалі затрымліваць адтуль людзей. Тое ж самае на прадпрыемствах — проста дайшла чарга да яшчэ аднаго горада, яшчэ аднаго прадпрыемства», — лічыць эксперт.

Паводле інфармацыі палітолага, з якім пагаварыла рэдакцыя Hrodna.life, зачысткі ў Лідзе пачаліся пасля фестывалю LIDBEER, на якім нехта выгукнуў «Жыве Беларусь!». Паводле інфармацыі эксперта, лозунг выкрыквалі неаднаразова і не толькі двое затрыманых. Пасля гэтага з цэнтра паступіў сігнал: зачысціць рэгіён і праверыць «падполле». Гэта не своеасаблівая помста, лічыць эксперт, а стандартная праца пасля выказвання пазіцыі. Што тычыцца затрыманняў у Ваўкавыску і Карэлічах, магчыма, на людзей там выйшлі праз адпрацаваных на лідскіх прадпрыемствах.

Эксперт раіць тым людзям, да якіх могуць быць пытанні, «сысці з радараў»: па магчымасці, не жыць па прапісцы і прыняць меры бяспекі.

Як падрыхтавацца да візіту сілавікоў, сабрацца ў патэнцыйную эміграцыю і ў якім выпадку запытваць эвакуацыю, рэдакцыя Hrodna.life ўжо падрабязна распавядала.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Парасон, халат, check-up здароўя. 11 ідэй, што падарыць мужчыну на свята

Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…

20 снежня 2024

«Навявае сплін і абурэнне». Беларус наведаў Навагрудак і расчараваўся — горад запушчаны, а сэрвіс не развіты

Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…

18 снежня 2024

Віціна, дракар ці славянскае фэнтазі? Чаму праект рэстарана-ладдзі на Нёмане выклікае пытанні

Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…

18 снежня 2024

Дыякан, хакер і шматдзетны бацька. Як беларус выканаў амерыканскую мару

Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…

17 снежня 2024

Усяслаў Чарадзей — квадробер, а Францішка Уршуля Радзівіл — найк про. Тлумачым моладзевы слэнг на гістарычных постацях

Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …

9 снежня 2024

Можна пакаштаваць на большасці заправак. Як у Гродне пражаць каву для ўсёй Беларусі

Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…

9 снежня 2024