Пісьменнік і журналіст з Брэста Яўген Бяласін прадставіць 21 снежня ў Гродне свае новыя кнігі. «Шчупакабра» - гэта расповеды пра рыбалку, а «На пераломе» — збор вершаў, карацелек і перакладаў. Меркаванне пра Гродна ў пісьменніка сфармавалася даўно. Ён нарадзіўся і вырас у Свіслацкім раёне, а ў Гродна школьнікам ездзіў на шматлікія спаборніцтвы. Перад сустрэчай з гродзенцамі Яўген Бяласін прапануе сваю гродзенскую падборку ўражанняў. Магчыма, погляд пісьменніка адкрые і нам нешта новае пра любімы горад.

1. Талатай дапамог?

Убачыў сёлета ў Гродне насупраць заезду на аўтамыйку касякавата прыпаркаваны «Міцубішы». Уладальнікі мыйкі пад «дворнік» прыціснулі цэтлік: прыбярыце сваё аўто, яно замінае праезду. І больш так не паркуйце. У мяне такі сама «японец», толькі «ўніверсал». Калі прыехаў дахаты, меў разбіральніцтва з ДАІ. Тыя прыехалі ў глухі двор дома, дзе жыву, і дзе грузіў свой «Міцубішы» ў дарогу насупраць пад’езда. Хоць нікому я не замінаў, склалі пратакол і дамагаліся грошай. Я не пагадзіўся. Паказаў ім фота з Гродна. Маўляў, вось як цывілізавана людзі разбіраюцца ў больш «крыўдных» нават сітуацыях у Гародні. Не ведаю, ці паўплываў палкоўнік Сяргей Талатай, былы шэф Гродзенскіх дзяржаўтаінспектараў, які цяпер кіруе Брэсцкай абласной ДАІ, але пакінулі мяне ў спакоі.

3-u-grodna

2. У Гродне Егіпет адпачывае

У Гродне ёсць непараўнальны ні з якім іншым горадам Цэнтр навуковага пчалаводства і музей пры ім. Муміі пчол? Тады Егіпет адпачывае.

5

3. У Гродне аднавілі, у Брэсце пакуль не

У Гродне, пры ўсіх скаргах на неадпаведную рэстаўрацыю, аднавілі лютэранскую кірху. У Берасці яна пакуль у «прысавецкім» яшчэ выглядзе — у былым кінатэатры цяпер рэкламная майстэрня. Дарэчы, ёсць сведчанне, што да яе з боку плошчы Свабоды выходзіў тунэль. Таксама паралель з Гродна і меркаванымі падземнымі хадамі ад узарванай Фары Вітаўта.

kirha-u-grodne-i-brestse

4. Ёсць рака, можна закідаць вуду

Гродна стаіць на цудоўным Нёмане. Выйшаў на бераг — і закідай сабе хто вуду, хто спінінг. Праўда, у Берасці яшчэ больш стромка, нягледзячы на ўсю стромкасць Нёманавых берагоў. Выйшаў да шашы — і закідай сабе ў кювет, цягай адну за адной. Так шчыра не падзялюся, дзе. А то панаедзе рыбакоў, зноў локцямі піхайся, як на Мухаўцы (смайлік).

8

10

5. Вадзяны… мосцік

Ёсць дзіўны «вадзяны мосцік», які злучае Берасцейшчыну і Гарадзеншчыну. Гэта рака Зяльвянка. Яна ўпадае ў Нёман. Перад гэтым прабягае паўз родную вёску Міхала Забэйды-Суміцкага, міма магілы Ларысы Геніюш. На Зяльвянцы я вырас, на яе берагах, на вадасховішчы Паперня, на Свіцязі і Нёмане лавіў рыбу. Напісаў пра гэта кніжку, на прэзентацыю якой вас запрашаю. Таксама могуць быць цікавыя гісторыі краю з другой кніжыцы, менш прыкладной, больш літаратурнай, «На пераломе». Пагатоў што некаторыя з іх «ад маці» і «ад бацька».

11

12

Увечары 21 снежня ў Гродне пройдзе дзве сустрэчы Яўгена Бяласіна з чытачамі. «Ранішняя кава з пісьменнікам» — у 11.00 у кавярні «Наша кава» і вечаровая сустрэча ў 18.00 па вул. Будзёнага 48а, офіс 63. Можна будзе паслухаць рыбацкія ды іншыя гісторыі, а таксама атрымаць аўтограф пісьменніка.

[irp posts="6873″ name="Да нас прыедзе «Шчупакабра». Рыбак, паэт і перакладчык Яўген Бяласін прадставіць ў Гродне новую кнігу"]