Гродзенская студэнтка Рына два гады здымае каверы на песні зорак канала Disney. Яе творчасць заўважылі нават акцёры дыснэеўскіх серыялаў. Пра сваё хобі дзяўчына расказала Hrodna.life.

На сваіх відэа не зарабляе

У 2014 годзе Рына зняла першы кавер на песню з серыяла «Віялета». Ёй хацелася парадаваць сяброўку, ды і на сябе з боку паглядзець: яна заўсёды марыла спяваць, але вельмі саромелася.

«Відэа сяброўцы спадабалася, я выклала яго ў фан-групу серыяла „Віялета“. Мой кавер усім спадабаўся, за дзень яго паглядзела 1000 чалавек. Быццам невялікая лічба, але для простага відэа ад нікому невядомага чалавека — гэта выдатна. Я атрымала шмат прыемных паведамленняў. Самым папулярным пытаннем было: ці буду я здымаць яшчэ каверы на песні з серыяла. Так пачалася гісторыя майго канала на Youtube».

Пасля першых кавераў Рына зразумела: ёй падабаецца весці канал, здымаць, мантаваць і мець зносіны са сваімі гледачамі. Яна асвоіла прафесійныя праграмы мантажу, фотарэдактар, аўдыёрэдактар, асновы здымкі відэа і запісу аўдыё і нават уступіла ў партнёрскую праграму Youtube. Праўда, на сваім канале дзяўчына не зарабляе, бо ўвесь яе музычны кантэнт абаронены чужымі аўтарскімі правамі.

Рыну глядзелi ва ўсіх краінах акрамя трох

Сёння ў Рыны больш за 13 000 гледачоў, пры гэтым яна ніколі не раскручвала свой канал. Ён проста жыве сваім жыццём, а кожны, хто падпісаўся, сам зайшоў туды і застаўся пастаянным гледачом.

Рына актыўна прымае ўдзел у гарадскіх канцэртах, як салістка народнай эстраднай студыі «Міленіум»
Рына актыўна прымае ўдзел у гродзенскiх канцэртах як салістка народнай эстраднай студыі «Міленіум»
«Мая аўдыторыя розная: ад дзяўчынак 6−7 гадоў, якія глядзяць Дысней, да маіх суседзяў, у якіх ужо ёсць дзеці такога ўзросту. У асноўным я прэтэндую на публіку ад шасцігадовых дзяўчынак да дваццацігадовых дзяўчат, але мяне глядзяць і сябры, і знаёмыя са школы і ўніверсітэта, і калегі па YouTube.

Дзякуючы статыстыцы канала магу ўпэўнена казаць, што толькі ў трох краінах свету мяне яшчэ не глядзелі. Пераважна мае гледачы з Расіі, Польшчы, Германіі, Францыі, Італіі, Румыніі, Аргенціны і г. д. Беларусь толькі на 11 месцы".

У час падарожжаў здараюцца фанацкія сустрэчы

Ідэя канала Рыны не змяняецца — яна працягвае спяваць песні з любімых серыялаў, рабіць каверы на хіты артыстаў канала Дысней. Бывае, дзяўчына прыслухоўваецца да гледачоў і выконвае іншыя папулярныя песні. А яшчэ здымае влогi, каб бліжэй пазнаёміцца з тымі, хто яе глядзіць.

«Я сур’ёзна стаўлюся да сваіх гледачоў. Калі хтосьцi хоча са мной сустрэцца, я не адмаўляю, калі ёсць вольны час. Звычайна я дзялюся з гледачамі інфармацыяй аб сваіх падарожжах, каб яны маглі дамовіцца пра сустрэчу. Я сама гляджу блогераў і выдатна разумею як гэта — сустрэцца з цікавым для цябе чалавекам, таму імкнуся мець зносіны са сваёй аўдыторыяй.

Аднойчы ў мяне ўжо была фан-сустрэча ў Мінску: мы шмат размаўлялі, спявалі песні, я нават аўтографы пакінула дзяўчынкам і зрабіла з імі шмат фатаграфій. У Маскве арганізаваць сустрэчу не ўдалося, але я абавязкова туды вярнуся, а таксама планую паехаць у Польшчу і зладзіць сустрэчу там".

3
Рына на сустрэчы з фанатамі ў Мінску
Дзякуючы творчасцi Рыны на яе звяртаюць увагу выдомыя асобы

Творчасць гродзенскай дзяўчыны была неаднаразова заўважана акцёрамі серыялаў «Віялета» і «Я Луна».

«У асноўным гэта заслуга маіх гледачоў, кожны раз яны мяне здзіўляюць у добрым сэнсе: то адпраўляюць мае відэа акторам серыялаў, то завальваюць паведамленнямі канал Дысней, то выкладваюць у папулярныя групы мае каверы.

Дзякуючы ім Марціна Стоесэль, выканаўца галоўнай ролі ў серыяле" Віялета «, і яе мама апублікавалі маё фота на сваіх старонках у твітэры. Кароль Севілья, якая грала галоўную гераіню ў серыяле „Я Луна“, глядзела мой кавер на загалоўную песню серыяла, яна адказала мне ў асабістыя паведамленні і нават напісала каментар, што я прыгожа спяваю. Французскi актор з серыяла „Віялета“, Дам’ен Ларэта, таксама пакідаў мне каментары і лайкі, а на мінулы Дзень Святога Валянціна наогул шакаваў: апублікаваў маё фота ў свой iнстаграм і павіншаваў са святам. Так пашанцавала толькі прэзідэнту яго фан-клуба ў Францыі, мне і яшчэ некалькім дзяўчатам».

3
Актор з серыяла «Віялета» Дам’ен Лоретта, лайкае запicы Рыны

Рабiць тое што любiш і атрымліваць задавальненне

Рына будзе займацца сваёй творчасцю пакуль у яе будуць ідэі для відэа і жаданне гэта рабіць. Кідаць свой канал на YouTube дзяўчына не плануе.

«У мяне яшчэ шмат планаў і мараў, якія не спраўдзіліся, таму я разам са сваімі гледачамі буду імкнуцца іх выканаць і проста добра бавіць час. Не думаю, што стану спявачкай, бо на мой погляд гэта не сур’ёзна. У мяне ёсць прафесія, якая звязаная з замежнымі мовамі, яна і будзе маім хлебам.

Музыка гэта проста стыль жыцця і хобі. Я выдатна разумею, што для больш высокага ўзроўню патрэбныя грошы і сувязі, інакш ніхто цябе не заўважыць, і ніякія дзверы табе не адкрыюцца. Проста трэба любіць тое што робіш і атрымліваць ад гэтага задавальненне — вось, у што я веру".