Гурт N.R.M. 26 траўня дасць канцэрт у прамым эфіры відэасэрвісу VOKA. Прагляд бясплатны для ўсіх жадаючых у любой кропцы свету. Падчас трансляцыі музыканты адкажуць на пытанні гледачоў у рэжыме рэальнага часу.

Група N.R.M. быў заснаваны ў 1994 годзе на базе гурта «Мроя» Лявонам Вольскім (вакал, гітара), Пітам Паўлавым (гітара), Юрыем Ляўковым (бас-гітара), Алезісам Дземідовічам (барабаны). У такім складзе музыканты стварылі шэсць студыйных альбомаў, пакуль у 2010 годзе шляхі Лявона Вольскага з іншымі ўдзельнікамі групы не разышліся.

Папулярнасць прыйшла да музыкаў пасля выхаду альбомаў «Одзірыдзідзіна» (1996) і «Пашпарт грамадзяніна N.R.M.» (1998). Статус аднаго з галоўных беларускіх гуртоў усіх часоў прынеслі альбомы «Тры чарапахі» (2000) і «Дом культуры» (2002). На днях група перавыдала першы беларускі unplugged-альбом «Акустычныя канцэрты канца ХХ ст.» 1999 года.

Акустычнымі версіямі ўсімі любімых хітоў N.R.M. здзівіць сваіх прыхільнікаў і падчас анлайн-канцэрту 26 траўня. Праз спецыяльны телеграм-чат гледачы змогуць задаваць музыкам свае пытанні, а вядучы трансляцыі Аляксандр Серыкаў агучыць іх у прамым эфіры.

Пачатак канцэрта ў 19:00. Аўтарызацыя для прагляду не патрабуецца — дастаткова адкрыць дадатак VOKA з любой прылады або зайсці на сайт voka.tv.