Гродзенцы рэдка даходзяць да канца вуліцы Студэнцкай. Які сэнс, калі вуліца ўжо 70 гадоў цалкам перакрытая? Але неўзабаве гэта павінна змяніцца. У вуліца зноў стане найважнейшай пешаходнай артэрыяй ад цэнтра да чыгуначнага вакзала.
Што там плануюць збудаваць?
Гарадскія ўлады нарэшце пачалі распрадаваць вызвалены яшчэ 10 гадоў таму ўчастак, які некалі займала першая гродзенская электрастанцыя. Электрастанцыю знеслі, але пустыр на яе месцы заставаўся незадзейнічаным.
Вуліца ў гонар чэскага дзеяча
Самой Студэнцкай вуліцы больш за сто гадоў. Яна сфарміравалася як праезд да складоў тытунёвага таварыства Шарашэўскага з вуліцы Сафійскай. У розныя часы мела назвы Новая, завулак Зялёны, Зялёная.
Закрылі і планавалі зрабіць вуліцу-дублёра
У 1886 г. на вуліцы быў толькі адзін драўляны дом — Шолама Манскі - крыты гонтам. На плане 1892 г. у канцы вуліцы пазначаны аб’ект «Школа спавівальных бабак». Школу знеслі толькі ў канцы 1940-х гг. у сувязі з пашырэннем гродзенскай электрастанцыі, а скразны прыезд па вуліцы зачынілі.
Чаму аднаўленне Студэнцкай гэта добра?
Цяпер улады нарэшце возьмуцца за гэтую вуліцу. Гэта вельмі добрая навіна, паколькі пасля адкрыцця праходу па ёй Студэнцкая стане сапраўднай часткай турыстычнага цэнтра горада. Напрыклад, стане магчымым выкарыстоўваць для турыстычныў аўтобусаў вялікую стаянку каля вакзала. Усяго 300 метраў ад яе пешшу — і ты каля доміка Элізы Ажэшкі і праваслаўнага сабора — у самым цэнтры Гродна.
Студэнцкая сёння — адна з самых атмасферных вуліца старога горада: